Хіславічы
Пасёлак гарадскога тыпу
Хіславічы
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Хісла́вічы (руск.: Хиславичи) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, на рацэ Сож. Адміністрацыйны цэнтр Хіславіцкага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва на 2016 год — 3772 чалавекі. Знаходзяцца за 70 км на поўдзень ад Смаленска, за 35 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Пачынак (лінія Смаленск — Рослаўль).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўпамін пра Хіславічы (Хотславичи) датуецца 1450 годам[2] сярод пацверджаных вялікім князем Казімірам выслуг князя Андрэя Порхаўскага ў мсціслаўскага князя Лугвена (Сямёна). Як сяло, цэнтр воласці, размешчанай паміж Крычавам і Мсціславам, Хаславічы ўпамінаюцца ў разгранічэннях з Маскоўскай дзяржавай 1523 года — пачатку XVII ст.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Хаславічы сталі цэнтрам нягродавага староства Мсціслаўскага ваяводства. У 1620 годзе паселішча перайшло ў валоданне Салтыковых. У XVIII ст. Салтыковы збудавалі тут царкву і сядзібу з паркам.
Пад 1710 годам Хаславічы ўпамінаюцца як мястэчка з царквой Святых Барыса і Глеба, уладанне К. Цеханавецкага. У 1719 годзе з мястэчка выплачвалася чопавае ў памеры 800 злотых (адно з найбольшых у Мсціслаўскім ваяводстве). 13 лютага 1754 года кароль і вялікі князь Аўгуст Сас прызначыў апошняга старосту хаславіцкага — Яна Цеханавецкага[3].
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Хаславічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У 1773 годзе расійская імператрыца Кацярына II падаравала Хаславіцкае староства таемнаму дарадцу Кохміну. Паводле рэвіскай сказкі 1778 года, у мястэчку было 2 планавальныя цэнтры: стары — Замак, і новы — забудаваны з усіх бакоў Рынак, ад якога адыходзілі вуліцы Мсціслаўская, Смаленская, Лызкова, Чавуская, Козараўская і Падалянская[2]. У 1783—1785 гадах у Хаславічах было 143 будынкі; жылі ганчары, кавалі, слесары, краўцы, шаўцы, кушняры, кухары, сталары[4]. У 1784 мястэчка ўвайшло ў склад Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні.
На 1880 год у Хіславічах было 617 драўляных (171 хрысціянскі і 446 іўдзейскіх) і 1 мураваны дом, дзейнічалі цэрквы Святых Барыса і Глеба (захавалася і дзейнічае) і Святой Кацярыны (згарэла ў 1949 годзе), а таксама 8 іўдзейскіх малітоўных школаў, працавалі народнае вучылішча, сельская бальніца, гарбарны завод і бровар. На 1910 год у мястэчку было 603 будынкі, з іх 3 мураваныя; працавалі валасная і мяшчанская ўправы, паштова-тэлеграфны аддзел, пазыкова-ашчаднай і пажарнай таварыствы.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хіславічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва Хіславічы не вярнулі БССР[5] і перавялі ў Рослаўскі павет РСФСР. У 1928 годзе Хіславічы сталі цэнтрам раёна, у 1935 годзе — атрымалі афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 16 ліпеня 1941 да 26 верасня 1943 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У 1963—1965 гадах Хіславічы ўваходзілі ў склад Манастыршчынскага раёна.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- XVIII стагоддзе: 1783—1785 гады — 770 чал.[2]
- XIX стагоддзе: 1861 год — 3408 чал.; 1880 год — 4361 чал. (2095 муж. і 2266 жан.), з іх 739 праваслаўных і 3642 іўдзеі
- XX стагоддзе: 1910 год — 6894 чал., з іх шляхты і службоўцаў — 10, духоўнага стану — 7, купцоў — 30, мяшчан — 5947, сялян — 886, іншых — 14; 1931 год — 3158 чал.; 1959 год — 3785 чал.; 1970 год — 3682 чал.; 1979 год — 4451 чал.; 1989 год — 5013 чал.;
- XXI стагоддзе: 2002 год — 4617 чал.; 2007 год — 4399 чал.; 2009 год — 4342 чал.; 2012 год — 3982 чал.; 2013 год — 3862 чал.; 2014 год — 3763 чал.; 2015 год — 3755 чал.; 2016 год — 3772 чал.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У Хіславічах працуюць сярэдняя і мастацкая школы, бальніца, 2 бібліятэкі, кінатэатр.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Вуліцы і плошчы
[правіць | правіць зыходнік]У Хіславічах у розны час існавалі вуліцы Мсціслаўская, Замкавая[6], Козараўская, Лызкова, Падалянская, Смаленская і Чавуская.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Ільнозавод, цагельня, прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадзішча (XII—XIII стагоддзі)
- Сядзіба Салтыковых (XIX—XX стагоддзі)
- Царква Святых Барыса і Глеба (1880)
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Святой Кацярыны
Асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сямён Зімніцкі (1873—1927) — тэрапэўт, прафесар Казанскага ўніверсітэта
- Аляксандр Карэў (1899—1975) — тэатральны дзеяч, рэжысёр і педагог
- Давід Абрамавіч Кудравіцкі (1919—1943) — Герой Савецкага Саюза.
- Неса Абрамаўна Ізраіцель (нар. 1924) — беларускі вучоны ў галіне мікрабіялогіі.
- Юрый Міхалёў (нар. 1938) — біёлаг
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx — Росстат, 2024.
- ↑ а б в ЭнцВКЛ 2010.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. S. 324.
- ↑ Мяцельскі А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мінск, 2008. № 23.
- ↑ Тручаў А. Як мяняліся нашы межы ў XX ст. Архівавана 8 красавіка 2009. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.
- ↑ Историческая справка, Хаславіцкі раён
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мяцельскі А. Хіславічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 412. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900.
- Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Хіславічы на Вікісховішчы |
- Хіславічы на сайце Radzima.org