Дом па Ленінскай вуліцы, 11 (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па Ленінскай вуліцы, 11
53°53′44″ пн. ш. 30°20′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктурны стыль барока, класіцызм
Дата пабудовы 1785 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па Ленінскай вуліцы, 11 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Былы манастырскі корпус Магілёўскага Спаскага манастыра.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Комплекс пабудоў духоўнай семінарыі і рэзідэнцыя архірэя ў першай палове XIX ст. Манастырскі корпус з гандлёвымі радамі справа ўнізе

Пабудаваны з цэглы разам з мураванай агароджай з брамай і двух’яруснай званіцай у 1785 годзе[1] як жылы корпус Спаскага манастыра (1017 стагоддзі), на тэрыторыі якога з 2-й паловы 18 ст. размяшчаўся архірэйскі двор, а ў 1780-я гады быў пабудаваны комплекс духоўнай семінарыі (не захаваўся)[2], якія ўтваралі адзіны буйны горадабудаўнічы ансамбль, што займаў увесь квартал на вул. Ветранай (сучасная вул. Ленінская)[1].

Манастыр зачынены ў 1918 г. Царква і іншыя будынкі пашкоджаны ў час Вялікай Айчыннай вайны і пазней знесены[3].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Г-падобны ў плане манастырскі корпус разам з агароджай абкружаў усю тэрыторыю манастыра і ўтвараў трапецападобны ў плане ўнутраны дворык. Да манастырскага корпуса далучаліся гандлёвыя рады з арачнымі ўваходамі, што вялі ў крамы. Манастырскі корпус складаўся з двухпавярховай часткі (дзе размяшчалася кансісторыя аднапавярховага крыла, (манаскія келлі, убудаваная царква, гаспадарскія памяшканні)[1].

Двухпавярховы корпус
Аднапавярховы корпус

Захаваліся двухпавярховы корпус з падвалам (галоўным тарцовым фасадам выходзіць на вул. Ленінскую) і частка аднапавярховага крыла, прыбудаванага з боку двара. Фасады двухпавярховага корпуса аздоблены на вышыню 2 паверхаў пілястрамі, якія завяршаюцца іанічнымі капітэлямі. Высокія прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з замковым каменем. Дэкаратыўным элементам фасадаў з’яўляюцца падаконныя прамавугольныя нішы. Фасад аднапавярховага крыла члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі і ўпрыгожаны міжаконнымі лапаткамі. Унутраная планіроўка зменена. Будынак мае рысы пераходнага перыяду ад барока да класіцызму[1][2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]