Дом па Мінскай вуліцы, 19 (Орша)
Славутасць | |
Дом па Мінскай вуліцы, 19 | |
---|---|
![]() Будынак у 2007 годзе | |
54°30′23″ пн. ш. 30°25′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | пачатак XX ст. |
Дом па Мінскай вуліцы, 19 — колішні будынак у Оршы. Вуглавы, на скрыжаванні вул. Мінскай з 2-м Мінскім завулкам. Пабудаваны ў пачатку XX ст.
Знос
[правіць | правіць зыходнік]Напярэдадні «Дажынак» 2008 года кіраўніцтва горада вырашыла пазбавіцца ад дамоў № 17 і 19, кожны з якіх выстаўляўся на аўкцыён за 160 млн беларускіх рублёў, але іх ніхто не набыў, а грошай на іх рамонт і аднаўленне не было. 24 жніўня 2007 на пасяджэнні Аршанскага гарвыканкама было прынята рашэнне «Аб дазволе будаўніча-мантажных работ па аб’екту „Разборка будынка па вуліцы Мінская, 19“». Яшчэ раней былі запрошаны спецыялісты з кафедры архітэктуры Полацкага дзяржуніверсітэта, якія абследвалі дамы № 17 і 19 і далі заключэнне, што іх канструкцыі маюць 100 % знос, таму ніякаму рамонту і аднаўленню не падлягаюць. Праз скандал 1 лістапада Аршанскі гарвыканкам адмяніў сваё папярэдняе рашэнне і выставіў будынак на аўкцыён[1]. Але ў рэшце будынак быў знесены.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак апрацаваны тынкоўкай. На яе фоне вылучаюцца 2 рады лучковых і прамавугольных аконных праёмаў. Плоскасна вырашаныя фасады ўпрыгожаны міжпаверхавым тонка-прафіляваным поясам, карнізам з сухарыкамі. Тарцовыя фасады пазбаўлены праёмаў і дэкору. Два крылы дома маюць розную планіроўку: па вул. Мінскай — анфіладную, па завулку — калідорную.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. М. Кулагін. 135. Забудова вуліцы Мінскай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх