Дом па Савецкай вуліцы, 7 (Пінск)
Выгляд
Славутасць | |
Дом па Савецкай вуліцы, 7 | |
---|---|
52°06′57″ пн. ш. 26°06′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом па Савецкай вуліцы, 7 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя. У будынку размяшчаецца медустанова.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Цагляны аднапавярховы дом уяўляе сабой складаны ў плане аб’ём з двухсхільным дахам. Вулічны фасад вырашаны плоскасна і расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі. У яго дэкоры выкарыстаны прафіляваны карніз, вуглавыя лапаткі. Унутры дом падзелены перагародкамі на шэраг пакояў. Уваход з боку двара.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. М. Кулагін. 1212. Забудова вуліцы Савецкай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — С. 286. — 368 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Савецкай вуліцы, 7 (Пінск)