Дом па вуліцы Карла Маркса, 11 (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Карла Маркса, 11
52°05′44″ пн. ш. 23°41′05″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль цагляны стыль[d]
Дата пабудовы XIXXX
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па вуліцы Карла Маркса, 11 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX — пачатку XX ст. з цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Цагляны фасад
План 1-га паверха дома

Двухпавярховы будынак з цэглы. У горадабудаўнічым аспекце дом займаў радавое месца ў вулічнай забудове канца XIX ст. і быў размешчаны ўздоўж чырвонай лініі без водступаў[1]. У дэкаратыўнай аздобе шырока выкарыстана цэгла крывалінейнага абрысу (лякальная). Галоўны фасад фланкіраваны 2 рызалітамі, завершанымі атыкавымі сценкамі з пінаклямі. У кожным рызаліце на 2-м паверсе — балкон на масіўных кранштэйнах. У дэкаратыўнай аздобе фасада выкарыстаны фігурныя калоны, руставаныя лапаткі, фігурная і арнаментальная муроўкі.

Цэласнасць і гарманічнасць аб’ёму, яго ўраўнаважанасць, пластычны скульптурны сілуэт будынка гаворыць пра высокае майстэрства аўтара праекта. Удзел у праектаванні прафесійнага архітэктара не выклікае сумневу. Фасадны мур выкананы з высакаякаснай жоўтай цэглы. Аналагічная цэгла выкарыстоўвалася ў фасадах брэсцкага чыгуначнага вакзала. Будынак вакзала быў пабудаваны ў 1886 годзе. Зыходзячы з якасці абліцовачнай цэглы, можна выказаць здагадку, што дом па вул. Карла Марка 11 быў пабудаваны прыкладна ў гэты ж час[1].

Зноскі

  1. а б Воробей А.В.. ОСОБЕННОСТИ ЭКЛЕКТИКИ В АРХИТЕКТУРЕ ДОХОДНЫХ ДОМОВ ГОРОДА БРЕСТА ВТОРОЙ ПОЛОВИНЫ XIX – НАЧАЛА XX ВЕКОВ (руск.)(недаступная спасылка) (28 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]