Дом па вуліцы Карла Маркса, 55 (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Карла Маркса, 55
52°05′23″ пн. ш. 23°41′19″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы XIXXX
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
Map

Дом па вуліцы Карла Маркса, 55 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX — пачатку XX ст. з цэглы. Разам з дамамі № 43, 53, 57, 60, 66 і 70 утварае ансамбль.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Двухпавярховы, з асіметрычным складаным планам. Галоўны сіметрычны фасад фланкіраваны неглыбокімі рызалітамі з руставанымі лапаткамі і багата аздобленымі аконнымі праёмамі (ляпны картуш, карынфскія пілястры). Пад карнізам па ўсім фасадзе праходзіць дэкаратыўны пояс з сухарыкамі. Балконы з чыгуннай літай агароджай апіраюцца на кранштэйны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]