Дом па вуліцы Талстога, 15 (Полацк)
Выгляд
Славутасць | |
Дом па вуліцы Талстога, 15 | |
---|---|
55°29′18″ пн. ш. 28°46′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | 1912 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000633 |
Дом па вуліцы Талстога, 15 — будынак у Полацку. Пабудаваны ў 1912 г. Цяпер адміністрацыйны будынак.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік эклектычнай архітэктуры. Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад «заціснуты» у раму, утвораную карнізам, цокалем і вуглавымі лапаткамі. Лучковыя аконныя праёмы абрамленыя ліштвамі, упрыгожаны сандрыкамі, складаны прафіляваны карніз упрыгожаны сухарыкамі. Фасад аздоблены падаконнымі нішамі і гарызантальнай цягай. Архітэктурны аб’ём завершаны вальмавым дахам.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Дом па вуліцы Талстога, 15 (Полацк) на сайце «Архіварта»