Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 11 (Орша)
Выгляд
| Славутасць | |
| Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 11 | |
|---|---|
| | |
| 54°30′28″ пн. ш. 30°25′31″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | эклектыка |
| Будаўніцтва | канец XIX — пачатак XX ст. |
| Статус |
|
Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 11 — будынак у Оршы. Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. У савецкі час тут знаходзіліся адміністрацыйныя ўстановы. Цяпер у будынку размяшчаецца Аршанскі музей гісторыі і культуры горада. Помнік эклектычнай архітэктуры.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Аднапавярховы, квадратны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Архітэктурным дэкорам апрацаваны толькі галоўны фасад, які выходзіць на «чырвоную лінію» вулічнай забудовы. Плоскасна трактаваны фасад расчлянёны арачнымі вокнамі і крапаваны падаконнымі броўкамі, руставанымі прасценкамі, філёнгамі, прафіляваным карнізам. Уваход у дом — з боку двара праз стральчатую браму-арку.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. М. Кулагін. 134. Забудова вуліцы Леніна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 11 (Орша)
