Сэмюэл Тэйлар Колрыдж
| Сэмюэл Тэйлар Колрыдж | |
|---|---|
| Samuel Taylor Coleridge | |
| Колрыдж | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | Самюэль Тэйлар Колрыдж |
| Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1772[1][2][…] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 25 ліпеня 1834[1][2][…] (61 год) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства |
|
| Бацька | John Coleridge[d][4] |
| Маці | Anne Bowden[d][5][4] |
| Жонка | Sarah Fricker[d] і Mary Matilda Betham[d] |
| Дзеці | Sara Coleridge[d], Derwent Coleridge[d], Hartley Coleridge[d] і Berkeley Coleridge[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт |
| Кірунак | рамантызм, азёрная школа |
| Мова твораў | англійская[6] |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Подпіс |
|
Сэмюэл Тэйлар Колрыдж (англ.: Samuel Taylor Coleridge; 21 кастрычніка 1772[1][2][…], Отэры-Сент-Мэры[d], графства Дэван[3] — 25 ліпеня 1834[1][2][…], Лондан) — англійскі паэт-рамантык, крытык і філосаф, выбітны прадстаўнік «азёрнай школы».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы зборнік — «Вершы на розныя тэмы» (1796). Ад дэмакратычных настрояў (ода «Узяцце Бастыліі», 1789, апубл. 1834) перайшоў на антыякабінскія (драма «Падзенне Рабесп’ера», разам з Р. Саўці, 1794; трагедыя «Асорыо», 1798). Разам з У. Вордсвартам выдаў першы зборнік англійскай паэзіі рамантызму «Лірычныя балады» (1798), у які ўвайшла лепшая паэма С. Т. Колрыджа «Сказанне пра старога марака». Паэме «Крыстабель», паэтычнаму фрагменту «Кубла Хан» (абодва 1816) уласцівы фантастычнасць, алегарычнасць і сімвалічнасць вобразаў. Прыхільнік нямецкай ідэалістычнай філасофіі; імкнуўся даць філасофска-эстэтычнае абгрунтаванне паэтычных прынцыпаў рамантызму (кніга «Літаратурная біяграфія», 1817; лекцыі пра У. Шэкспіра, 1849).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Beer J. B. Samuel Taylor Coleridge // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 Samuel Taylor Coleridge // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 18 кастрычніка 2026.
- 1 2 Kindred Britain
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118521500 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 5 лістапада 2026.
- ↑ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Н. М. Саркісава. Колрыдж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 391. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сэмюэл Тэйлар Колрыдж