Драгічаны
Appearance
(Пасля перасылкі з Драгічаны, вёска)
Вёска
Драгічаны
|
Драгіча́ны[1] (трансліт.: Drahičany, руск.: Дрогичаны) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ізабелінскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядома з 1615 г., пражывалі 38 сем'яў, мелі 34 валокі зямлі. У 1796 г. належала Юрыю Грабоўскаму, генералу войскаў ВКЛ. У 1836 г. прыватная вёска, 25 двароў. У 1914 г. 61 двор, 395 жыхароў.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- На 01.01.2004 г. 58 двароў, 110 жыхароў.
- На 01.01.2007 г. 84 жыхара.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Ёсць крама, клуб.
Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
Магіла савецкага воіна — пахаваны невядомы савецкі воін, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну. У 1948 г. на магіле ўсталяваны абеліск.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх