Нізяны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Нізяны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 109 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Аўтамабільны код
4
Нізяны на карце Беларусі ±
Нізяны (Беларусь)
Нізяны
Нізяны (Гродзенская вобласць)
Нізяны

Нізя́ны[1] (трансліт.: Niziany, руск.: Низяны) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ізабелінскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядорма з 1615 г., 22 сям'і, 14 валок зямлі. У 1796 г. належала Яну Вальтрату, пражывалі 28 прыгонных сялян. У 1836 г. прыватная вёска, 15 двароў, 60 жыхароў. У 1914 г. 14 двароў, 64 жыхары. Са жніўня 1941 г. па красавік 1942 г. дзейнічала падпольная камсамольская арганізацыя. У 1940—1954 гадах цэнтр Нізянскага сельсавета Поразаўскага раёна. Да 16 сакавіка 1987 года ўваходзіла ў склад Падароскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • На 01.01.2004 г. 47 двароў, 132 жыхары.
  • На 01.01.2007 г. 127 жыхароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць крама.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі — помнік воінам-зямлякам і падпольшчыкам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Ушаноўвае памяць загінуўшых: 28 воінаў-землякоў, 14 камсамольцаў-падпольшчыкаў, 10 мірных жыхароў. У 1965 г. усталяваны помнік — скульптура воіна і стэлы з імёнамі тых, хто загінуў, у 1989 г. рэканструяваны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]