Драйкёнігенгаўз (Трыр)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Драйкёнігенгаўз, Трыр)
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Драйкёнігенгаўз
ням.: Dreikönigenhaus
Trier Dreikönigenhaus BW 1.JPG
49°45′29,20″ пн. ш. 6°38′34,10″ у. д.HGЯO
Краіна Германія
Горад Трыр
Тып будынка жылая вежа
Архітэктурны стыль раманскі стыль, готыка
Дата пабудовы 1230 год

Драйкёнігенгаўз[1], або Дом трох вешчуноў (каралёў) (ням.: Dreikönigenhaus) — раннегатычны жылы дом, размешчаны непадалёк ад Порта Нігра, за 200 метраў на паўночны ўсход ад Галоўнай рыначнай плошчы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дом быў пабудаваны ў 1230 годзе на аснове раманскай жылой вежы. Першапачаткова Дом трох вешчуноў называўся «Ля маленькай калоны». Яго цяперашняя назва паходзіць ад карціны з выявай Свята трох вешчуноў (Богаяўлення), якая, паводле падання, вісела калісьці ў гэтым доме.

Галоўны ўваход у будынак быў размешчаны на другім паверсе, да яго вяла драўляная лесвіца, якая ў выпадку небяспекі магла падымацца ўверх. Сучасныя ўваходы ў будынак з'явіліся пазней.

Роспісы паўцыркульных вокнаў на верхніх паверхах дома адноўлены ў адпаведнасці з арыгіналам.

У XIX стагоддзі Дом трох вешчуноў быў цалкам перабудаваны, таму складана судзіць пра яго першапачатковае архітэктурнае аблічча. У 1938 і 1973 гадах праводзілася рэстаўрацыя будынка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з артыкулам Трыр. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]