Порта Нігра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Брама
Порта Нігра
Porta Nigra
Порта Нігра, выгляд са знешняга боку
Порта Нігра, выгляд са знешняга боку
49°45′35″ пн. ш. 6°38′38″ у. д.HGЯO
Краіна Германія
Горад Трыр
Архітэктурны стыль старажытнарымская архітэктура[d]
Дата заснавання 170
Дата пабудовы 180 год

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 367
рус.англ.фр.

Порта Нігра (лац.: Porta Nigra — «чорная брама») — самая вялікая і добра захаваная антычная брама ва ўсім свеце. Назва Porta Nigra вядома з часоў сярэднявечча. Другая сярэднявечная назва — Porta Martis — Брама Марса. Жыхары Трыра называюць яе проста «Порта». З 1986 года Порта Нігра ўваходзіць у спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА і з'яўляюцца сімвалам горада Трыра (Германія). Акрамя таго яна з'яўляецца ахоўваемым культурным аб'ектам паводле Гаагскай канвенцыі.

Будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Выгляд з боку горада
Вячэрняя ілюмінацыя
Заходні бок з «калодзежнай плошчай» у 1955 годзе
Макет Порта Нігры ў часы Рымскай імперыі, каля 4-га ст.

Брама, вышыня якой складае 29,3 м, была пабудавана ў 180 годзе, як паўночны ўваход у горад Аўгуста Трэверарум, цяперашні Трыр, без ужывання цэменту. Светлыя пясчаныя камяні вагой да 6 тон рымляне распілоўвалі з дакладнасцю да міліметра бронзавымі піламі, які рухаліся пад уздзеяннем млынавага каменя. Потым іх падымалі на драўляных лябёдках і злучалі жалезнымі скобамі, а потым вадкім волавам злучалі са сцяной. Назву «Чорная брама» (Porta Nigra) брама атрымала з-за змены колеру камення, выкліканай эрозіяй. Абедзве назвы брамы былі згаданы ў гістарычным творы XII ст. Gesta Treverorum: «Яны (трэверы) завуць браму Марсавай з-за Марса, якога яны лічаць богам вайны; калі яны ідуць на вайну, яны маршыруюць праз браму з горада. Яны называюць яе Чорнай брамай з-за жалобы, калі яны вяртаюцца бягучы з поля праз яе». Сярэднявечны аўтар выказвае думку, што брама пабудавана ў 2003 годзе да н.э. трэвірамі, хаця горад быў заснаваны каля 16 года да н.э. рымлянамі. Такім чынам, і тлумачэнне назвы можна палічыць фантазіяй аўтара.

У розных месцах будынка можна ўбачыць выразаныя знакі, асобныя з якіх перавернуты. Верагодна, гэта знакі муляроў. У заходняй вежы знаходзяцца таксама некалькі адзнак з дадзенымі. Пазначэння на адзнаках гадоў няма, таму не магчыма дакладна вызначыць, калі Порта Нігра была пабудавана. На падставе знакаў можна адносна дакладна вызначыць час, неабходны для будаўніцтва брамы, бо былі пазначаны шмат якія з камянёў, адзін на другім. Калі спраецыраваць указанні часу на ўвесь будынак і ўлічыць паўзы ў будаўніцтве (напрыклад зімы) можна прыйсці да высновы, што будаўніцтва брамы працягвалася чатыры гады. Канчаткова брама ніколі не была дабудавана. Каля Порта Нігры з паўночнага боку была Порта Альба (Белая брама), з усходняга бока, Порта Медыя (Сярэдняя брама), з паўднёвага боку Порта Інкліта (Славутая брама) каля рымскага мосту[1].

Раней гісторыкі лічылі, што Порта Нігра, як і рымская сцяна была пабудавана для абароны горада ад германскіх атак у 3 ст. у Паўночнай Галіі. Сёння большасць спецыялістаў лічыць, што будынак у найперш служыў не абароне, але прэзентацыйным мэтам. Будаўніцтва пачалося ў часы праўлення імператара Марка Аўрэлія і з-за недахопу грошай у наступныя гады не было скончана.

Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Порта Нігра перабудаваная ў царкву Св. Сімяона

У Сярэднявеччы ў камянях былі зроблены адтуліны, каб дастаць металічныя скобы і яшчэ раз выкарыстаць іх. Большасць з гэтых адтулін можна ўбачыць і сёння: па слядах іржы на камянях можна вызначыць месцазнаходжанне скоб. Самую ж браму ў Сярэднявеччы не кранулі, бо з 1028 года ў Порта Нігры жыў Сімяон Трырскі, грэчаскі пустэльнік, манах егіпецкага манастыра Святой Кацярыны. Дзверы ў яго келлю, паводле яго жадання, былі замураваны. Пасля смерці ў 1035 годзе ён быў пахаваны ў скляпенні. Трэвірскі архіепіскап звярнуўся да Папы з пытаннем пра кананізацыю пустэльніка. Каб ушанаваць святога, брама была перабудавана ў царкву, дзе святы быў пахаваны. Пабудавалі дзве малітоўныя залы, адну над другой, дзе сёння бачна апсіда, памяшканне для аргана у верхняй малітоўнай зале. Для царквы трэба была толькі адна вежа, таму другая вежа брамы была разбурана.

Праход праз Порта Нігра быў закрыты, а функцыя гарадскіх варот перайшла да Сімяонава брамы, адразу на ўсходнім баку ад рымскай Порта Нігры. Гэтую, маленькую, у параўнанні з Порта Нігра браму, абараняла пабудаваная ў 1389 годзе вельмі высокая абарончая вежа, так званая Вежа Рамсдак.

Новы час[правіць | правіць зыходнік]

Порта Нігра і царква Св. Сімяона, падчас разбурэння царквы
Порта Нігра пасля разбурэння царквы (каля 1900)

Царква праіснавала да захопу Трыра французамі, толькі ў 1804 годзе Напалеон аддаў загад прыбраць усе царкоўныя прыбудовы і тым самым вярнуцца да першапачатковага рымскага варыянта. З 1804 па 1809 былі разбураны ўнутраныя сцены. Прусакі з 1815 года працягнулі працы па разбурэнні, да той стадыі, калі зноў паказаліся рымскія вежы. Як архітэктурны помнік была захавана толькі ніжняя частка сярэднявечнай апсіды. Будынак цяпер служыць як музей.

У 1870 гады сцены горада і амаль усе сярэднявечныя вежы, сярод якіх была і Сімяонава брама былі разбураны.

У 1986 годзе брама з рымскімі помнікамі у Трыры і наваколлі былі прызнаны ЮНЭСКА аб'ектам культурнай спадчыны.

Сляды пажару ў Порта Нігры, які адбыўся ў 2014 годзе

Паштовыя маркі з выявай Порта Нігры

LKdo Rheinland-Pfalz.gif Ваенная эмблема з выявай Порта Нігры

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Heinz Cüppers Porta Nigra. In: H Cüppers (Hrsg.): Die Römer in Rheinland-Pfalz. Lizenzausgabe, Nicol, hamburg 2002, ISBN 3-933203-60-0 S. 604—608.
  • Sabine Faust: Porta Nigra. In Rheinisches Landesmuseum Trier (Hrsg.): Führer zu archäologischen Denkmälern des Trierer Landes. Trier 2008, ISBN 978-3-923319-73-2, (Schiriftenreihe des Rheinischen Landesmuseums Trier 35) S. 56f.
  • Klaus-Peter Goethert: Porta Nigra. In: Römerbauten in Trier. Führungsheft 20, Edition Burgen, Schlösser, altertümer Rheinland-Pfalz, Schnell & Steiner, Regensburg 2003 ISBN 3-7954-1445-8 S. 23-57.
  • Lotar Schwinden: Die Porta Nigra. In: Hans-Peter Kuhnen (Hrsg.): Das römishe Trier. Theiss, Stuttgart 2001 ISBN 3-8062-1517-0 S. 143—157 (Führer zu archäologischen Denkmälern in deutschland 40).

Зноскі

  1. Römiche Stadttore in Trier en KuLaDig (Kultur. Landschaft. Digital.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]