Дракс Разбуральнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дракс Разбуральнік
Інфармацыя пра выдавецтва
Інфармацыя пра героя

Дракс Разбуральнік (англ.: Drax the Destroyer) — персанаж з коміксаў кампаніі Marvel. Быў прыдуманы Майкам Фрыдрыхам і Джымам Старлінам, і ўпершыню з'явіўся ў выпуску Iron Man #55, лютым 1973 года.

Артур Дуглас быў звычайным чалавекам, да таго як суперзлодей Танас напаў на яго сям'ю. Маючы патрэбу ў чэмпіёне, які б пазмагаўся з Танасам, Кронас узяў душу Артура і змясціў у новую абалонку, так з'явіўся Дракс. Яго ўменні ўлучалі: павялічаную сілу і пругкасць, здольнасць праектаваць энергетычны выбух ад яго рук. Ён часта змагаўся супраць Танаса, разам з Капітанам Марвелам і Адамам Уорлакам.

Дракс Разбуральнік стаў адным з членаў каманды Вартавыя Галактыкі, якую аднавілі ў 2008 годзе. У 2014 годзе ён таксама з'явіўся ў фільме «Вартавыя Галактыкі», яго сыграў прафесійны рэстлер Дэйв Батыста.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]