Жалезны чалавек (фільм)
«Жалезны чалавек» (англ.: Iron Man) — амерыканскі супергеройскі баявік 2008 года. Першы фільм пра прыгоды персанажа коміксаў Marvel Жалезнага чалавека, які з’яўляецца 1-й па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрам фільма выступіў Джон Фаўра, а Роберт Даўні (малодшы) быў абраны на галоўную ролю.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Мільярдэр-вынаходнік Тоні Старк трапляе ў палон да Афганскіх тэрарыстаў, якія спрабуюць прымусіць яго стварыць зброю масавага паражэння. У таямніцы ад сваіх захопнікаў Старк канструюе высокатэхналагічную кібербраню, якая дапамагае яму ўцячы. Аднак па вяртанні ў ЗША ён даведаецца, што ў савеце дырэктараў яго фірмы пляцецца змова, багаты страшнымі наступствамі. Выкарыстоўваючы сваё апошняе вынаходства, Старк спрабуе вырашыць праблемы сваёй кампаніі радыкальна.
У ролях[правіць | правіць зыходнік]
- Роберт Даўні (малодшы) — Тоні Старк / Жалезны чалавек
- Тэрэнс Ховард — падпалкоўнік Джэймс «Роўдзі» Роўдс
- Джэф Брыджэс — Абадайя Стэйн / Жалезны Гандляр
- Шон Тоўб — Хо Інсен
- Гвінет Пэлтрау — Вірджынія «Пепер» Потс
- Фаран Таір — Раза
- Пол Бетані — Д.Ж.А.Р.В.І.С. (голас)
- Леслі Біб — Крысцін Эверхарт
- Кларк Грэг — агент Філ Колсан
- Джон Фаўра — Хэпі Хоган
Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]
Universal Studios набыла правы на вытворчасць «Жалезнага чалавека» для кінаэкранаў у 1990 годзе. У 1996 годзе правы перайшлі да 20th Century Fox. Сцэнарый быў падрыхтаваны ў 1998 годзе, аднак праз год Fox прадала правы New Line Cinema, аргументуючы гэта тым, што мае ў працы і так багата супергерояў Marvel.
У 2000 годзе быў напісаны новы сцэнарый, праца над фільмам пачалася ў 2004 годзе, аднак праз два гады New Line Cinema вярнуў правы на экранізацыю Marvel. Marvel Studios пачала работу над фільмам ад пачатку. У 2006 годзе рэжысёрам быў наняты Джон Фаўра, які змяніў сюжэт з В’етнамскай вайны на афганскую. Сцэнарыі пісалі асобна Арт Маркум і Мэт Холаўэй з аднаго боку, і Марк Фергус і Хоук Остбі з іншага, пасля чаго былі сабраныя ў адзін сцэнарый.
Увосень 2006 года пачаўся падбор акцёраў. Здымкі пачаліся ў сакавіку 2007 года ў былых гукапавільёнах кампаніі Hughes у Лос-Анджэлесе. Афганскія сцэны здымаліся таксама ў Лоўн-Пайне і ў пясчаных дзюнах Аланчы.
Зноскі
- ↑ http://www.nytimes.com/2008/05/02/movies/02iron.html?_r=0 Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 http://www.nytimes.com/2008/05/02/movies/02iron.html Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 http://www.imdb.com/title/tt0371746/ Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ 4,0 4,1 http://www.filmaffinity.com/en/film201496.html Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 Kit B. Marvel Studios outlines slew of superhero titles // The Hollywood Reporter / J. Min — LA: Penske Media Corporation, 2006. — ISSN 0018-3660 Праверана 10 чэрвеня 2016.
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ 7,0 7,1 7,2 https://www.imdb.com/title/tt0371746/?ref_=fn_al_tt_1 Праверана 12 чэрвеня 2018.
- ↑ 8,00 8,01 8,02 8,03 8,04 8,05 8,06 8,07 8,08 8,09 8,10 8,11 8,12 8,13 8,14 8,15 8,16 https://www.siamzone.com/movie/m/5043 Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ http://www.filmaffinity.com/es/film201496.html Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ http://www.the-numbers.com/movie/Iron-Man Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ 11,0 11,1 11,2 http://stopklatka.pl/film/iron-man-2008 Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ 12,0 12,1 http://www.metacritic.com/movie/iron-man Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ 13,00 13,01 13,02 13,03 13,04 13,05 13,06 13,07 13,08 13,09 13,10 13,11 13,12 13,13 13,14 13,15 13,16 13,17 13,18 13,19 13,20 13,21 13,22 13,23 13,24 13,25 13,26 13,27 13,28 13,29 13,30 13,31 13,32 13,33 13,34 13,35 13,36 13,37 13,38 13,39 13,40 13,41 13,42 13,43 13,44 13,45 13,46 13,47 13,48 13,49 13,50 13,51 13,52 13,53 13,54 13,55 13,56 13,57 13,58 13,59 http://www.imdb.com/title/tt0371746/fullcredits Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ 14,0 14,1 14,2 http://decine21.com/Peliculas/Iron-Man-12684 Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ 15,0 15,1 15,2 15,3 15,4 http://www.ofdb.de/film/147797,Iron-Man Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ Itzkoff D. Modern Marvel // The New York Times / D. Baquet — Manhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2011. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 9 красавіка 2016.
- ↑ FIVE MINUTES WITH… AMERICA OLIVO // Chicago Sun-Times — Chicago: Sun-Times Media Group, 2014. — ISSN 1553-8478 Праверана 30 сакавіка 2016.
- ↑ RAGE AGAINST THE MACHINE Guitarist Faces Iron Man
- ↑ http://www.mikecochrane.com/acting-info/movie-schedule/ Праверана 30 сакавіка 2016.
- ↑ Cramer In Iron Man
- ↑ 21,0 21,1 https://www.imdb.com/title/tt0371746/fullcredits Праверана 28 ліпеня 2019.
- ↑ Lam B. Iron Man Review (Verdict: 126 Minutes of Gadget Porn) — Gizmodo, 2008. Праверана 31 сакавіка 2016.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Жалезны чалавек (фільм) на сайце «Internet Movie Database» (англ.)