Вартавыя Галактыкі (фільм)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вартавыя ГалактыкіM:
Guardians of the Galaxy
Постар фільма
Жанр фантастыка
прыгоды
баявік
камедыя
Рэжысёр Джэймс Ган
Прадзюсар Кевін Файгі
Сцэнарыст Джэймс Ган
Ніколь Перлман
У галоўных
ролях
Крыс Прэт
Зоі Салдана
Дэйв Батыста
Він Дызель
Брэдлі Купер
Аператар Бен Дэвіс
Кампазітар Тайлер Бэйтс[1]
Кінакампанія Marvel Studios
Walt Disney Pictures[2]
Працягласць 121 хвіл.
Бюджэт 170 млн $
Зборы 772 679 971 $[3]
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Мова англійская
Год 2014
Папярэдні фільм
Наступны фільм Вартавыя Галактыкі 2
IMDb tt2015381
Афіцыйны сайт

«Вартавыя Галактыкі» (англ.: Guardians of the Galaxy) — фантастычны баявік ад рэжысёра Джэймса Гана, заснаваны на аднайменнай серыі коміксаў выдавецтва Marvel Comics; з'яўляецца дзясятым па ліку фільмам кінематаграфічнага сусвету Marvel. Галоўныя ролі выканалі Крыс Прэт, Зоі Салдана, Дэйв Батыста, Він Дызель і Брэдлі Купер.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У 1988 годзе юны Пітэр Квіл пасля смерці маці быў выкрадзены іншапланецянамі. Яны выхавалі яго злодзеем, ён узяў сабе псеўданім Зорны Лорд. 26 гадоў праз Пітэр Квіл прыбывае на закінутую планету Мораг, каб выкрасці таямнічую сферу, але яго ловіць група салдатаў з Расы Крыі на чале з Коратам, якая таксама прыбыла за сферай, каб перадаць яе фанатыку Расы Крыі Ронану. Квілу ўдаецца збегчы са сферай, але пра яго месцазнаходжанне даведваецца Ёнду — глава касмічных піратаў Спусташальнікаў, які выкраў з Зямлі Квіла і выгадаваў яго. Пітэр павінен быў аддаць сферу яму, але вырашыў прадаць яе непасрэдна замоўцу. Разгневаны Ёнду прызначае ўзнагароду за злаўленне Квіла.

Ронан пазнае пра тое, што сферу выкраў Зорны Лорд, і даручае вярнуць яе забойцы Гаморы. Яна знаходзіць Квіла на Ксандары, дзе той атрымаў адмову ад пакупніка ў сувязі з тым, што сферай зацікавілася такая небяспечная фігура як Ронан. Гамора спрабуе выкрасці сферу, але Зорны Лорд яе даганяе. У іх разборку ўмешваюцца двое наймітаў — разумны янот Ракета і дрэвападобны гуманоід Грут, якія жадаюць атрымаць узнагароду за Квіла. Але іх усіх ловяць мясцовыя праваахоўныя органы — Корпус Нова, і за розныя злачынствы саджаюць у турму на касмічнай станцыі Кілн.

Там Гамору спрабуюць забіць за супрацоўніцтва з Ронанам, які вінаваты ў смерцях родных многіх вязняў, сярод якіх і небяспечны забойца Дракс Разбуральнік. Але Квілу ўдаецца пераканаць Дракса, што Гамора можа дапамагчы ў знішчэнні Ронана. Зорны Лорд, Гамора, Дракс, Ракета і Грут аб'ядноўваюцца, каб збегчы і прадаць сферу за велізарныя грошы. Рэактыўны янот распрацоўвае план, з дапамогай якога каманда збягае з турмы на Мілана — караблі Квіла.

Ронан звязваецца з Танасам, які абяцаў у абмен на сферу знішчыць Ксандар, вінавацячы таго, што яго прыёмная дачка Гамора здрадзіла ім. Тым часам героі прыбываюць на касмічную станцыю Забыццё, якая размешчана ў чэрапе гіганта, дзе іх павінен чакаць пакупнік сферы. Пакупніком апыняецца багаты калекцыянер Танеліір Тыван. Ён адкрывае сферу, унутры якой знаходзіцца Камень Бясконцасці — магутны артэфакт, здольны знішчаць планеты, але ім могуць валодаць толькі істоты вялікай сілы. Карына, рабыня Калекцыянера, спрабуе выкрасці Камень, каб вызваліцца з рабства, але адбываецца выбух, які знішчае музей Тывана.

Адначасова з гэтым п'яны Дракс выклікае Ронана, каб уступіць у бой з ім. Абвінаваўца лёгка перамагае Разбуральніка, а Небула, агент Ронана і іншая прыёмная дачка Танаса, захоплівае камень са сферы. Гамора, якая спрабавала перашкодзіць сваёй сястры, трапляе ў адкрыты космас. Каб яе выратаваць Зорны Лорд паведамляе Ёнду сваё месцазнаходжанне і ідзе за Гаморай у вакуум. Спусташальнікі захопліваюць іх, Ёнду плануе забіць Квіла, але той пераконвае яго, угаворваючы яго забраць такі каштоўны прадмет як Камень Бясконцасці ў Ронана. Ракета, Грут і Дракс, лічачы, што іх сябры ў палоне, пагражаюць Спусташальнікам, але Квіл усё растлумачвае ім і тройца далучаецца да каманды.

На сваім флагмане Ронан атрымлівае камень ад Небулы і ўстаўляе ў свой баявы молат, каб выкарыстоўваць яго сілу. Ён звязваецца з Танасам і кажа, што цяпер, з сілай каменя, яму не патрэбна дапамога ў знішчэнні Ксандара, і што пасля Ксандара ён знішчыць і самога Танаса. Небула здраджвае свайму прыёмнаму бацьку і пераходзіць на бок Абвінаваўца. Флагман Ронана набліжаецца да Ксандара, і той зможа знішчыць планету, калі карабель дасягне яе. Але Спусташальнікі атакуюць флагман, да іх далучаюцца на сваіх караблях Корпус Нова, які спрабуе стрымаць флагман Ронана ад прызямлення, стварыўшы з караблёў Корпуса жывы энергетычны шчыт у выглядзе сеткі. Рэактыўны Янот на чале Спусташальнікаў застаецца змагацца з караблямі Крыі, пакуль астатнія героі пранікаюць на флагман Ронана. Яны падзяляюцца — Гамора ідзе адключыць абарону дзвярэй у камандную залу да Ронана, пакуль Квіл, Дракс і Грут ваююць з аховай Абвінаваўцы. Пры гэтым Дракс у рукапашнай сутычцы забівае Кората, вырваўшы яму з галавы імплантат. Небула спрабуе перашкодзіць Гаморы, але пазбаўляецца рукі і збягае. Героі трапляюць да Ронана і спрабуюць яго забіць, але злыдзень выжывае. Ён знішчае караблі Корпуса і карабель падае на Ксандар. Грут стварае са свайго цела ахоўную сферу для астатніх герояў і гіне пры падзенні.

Апынуўшыся на паверхні Ронан рыхтуецца знішчыць Ксандар і ў насмешку называе герояў «Вартавымі Галактыкі», але Квіл адцягвае яго ўвагу танцам, пакуль Дракс рыхтуецца выстраліць з суперзброі Янота. Выстрал выбівае Камень з молата Ронана, і Пітэр яго ловіць. Энергія каменя пачынае разбураць цела Зорнага Лорда, але Гамора, Дракс і Ракета бяруць Квіла за рукі, што дазваляе ім падзяліць сілу каменя і знішчыць Ронана. Героі выжываюць, але павінны па дагаворы аддаць Сферу з Каменем Ёнду.

Корпус Нова ў знак удзячнасці за вытаванне іх планеты прабачае іх мінулыя злачынствы і аднаўляе знішчаны карабель Квіла. Таксама Зорнаму Лорду паведамляюць, што ён толькі напалову чалавек, што і дапамагло яму ўтрымліваць камень. Героі плануюць і далей ахоўваць Галактыку ад пагроз. А на сваім караблі Ёнду адкрывае Сферу і знаходзіць там замест Каменя цацку, тады як сапраўдны камень Вартавыя аддалі на захоўванне Корпусу Нова. Пасля гэтага бачна, што атожылак Грута, падабраны Янотам і пасаджаны ў чыгун, укараніўся і стаў нараджэннем новага жыцця Грута.

У сцэне пасля тытраў Танелііраў Тыван сядзіць на развалінах свайго музея і з гора п'е. Да яго падыходзіць яго былы экспанат — савецкая сабака-касманаўт Косма і тыкаецца яму ў твар, на што іншы ўзор яго калекцыі — антрапаморфная качка па імі Говард са здзіўленнем рэагуе.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Крыс Прэт Пітэр Квіл / Зорны Лорд Пітэр Квіл / Зорны Лорд
Зоі Салдана[4] Гамора Гамора
Дэйв Батыста Дракс Разбуральнік Дракс Разбуральнік
Він Дызель[5] Грут Грут
Брэдлі Купер[6] Ракета Ракета
Лі Пэйс[7] Ронан Абвінаваўца Ронан Абвінаваўца
Майкл Рукер[8] Ёнду Удонта Ёнду Удонта
Джон К. Рэйлі[9] Роман Дэй Роман Дэй
Карэн Гілан[10] Небула Небула
Глен Клоўз Ірані Раэль камандор Корпуса Новы Ірані Раэль
Джыман Хонсу[11] Корат Корат
Бенісіа Дэль Тора[12] Танеліір Тыван / Калекцыянер Танеліір Тыван / Калекцыянер
Афелія Ловібанд[4] Карына асістэнтка Калекцыянера Карына
Джош Бролін[13][14] Танас Танас
Пітэр Серафіновіч[15] Гартан Саал афіцэр Корпуса Новы Гартан Саал
Акцёр Роля
Лора Хэдак[16] Мерэдзіт Квіл Мерэдзіт Квіл
Грэг Генры[17] дзядуля Квіла
Шон Ган[18] Краглін першы памочнік Ёнду Краглін
Меліа Крэйлінг[19] Берыт палюбоўніца Квіла Берыт
Крыстафер Фэйрбэнк Брокер Брокер
Алексіс Дэнісаф «Іншы» візір Танаса і валадар Чытаўры «Іншы»
Уаят Олеф Пітэр Квіл Пітэр Квіл у дзяцінстве
Стэн Лі[20] ксандарыянскі бабнік (камеа)
Джэймс Ган сакааранец без маскі (камеа)
Натан Філіян[21] монстар-вязень (камеа)
Роб Зомбі навігатар Спусташальнікаў (камеа)
Тайлер Бэйтс пілот Спусташальнікаў (камеа)
Лойд Каўфман вязень (камеа)
Сет Грын Качка Говард Качка Говард (камеа)
сабака Фрэд Косма сабака-касманаўт Косма (камеа)

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2012 года Джэймс Ган пацвердзіў інфармацыю пра сваё прызначэнне на пасаду рэжысёра фільма. Таксама Ган заявіў, што будзе перарабляць сцэнарый, напісаны Крысам Мак-Коем і Ніколь Перлман[22]. Вытворчасць карціны пачалося ў студзені 2013 года, самі здымкі пачаліся ў чэрвені таго ж года ў Англіі[23], на студыі Шэпертан[24].

На канвенце San Diego Comic-Con International у ліпені 2012 года быў прадстаўлены канцэпт-арт, на якім намаляваны героі будучага фільма: Дракс Разбуральнік, Грут, Зорны Лорд, Рэактыўны Янот і Гамора[25]. У лютым 2013 года Крыс Прэт быў зацверджаны на галоўную ролю Зорнага Лорда — сына зямлянкі і прышэльца, які стане лідарам Вартавых Галактыкі[26]. У сакавіку 2013 года на ролю воіна Дракса Разбуральніка быў зацверджаны прафесійны рэстлер Дэйв Батыста[27]. На гэту ролю таксама разглядаліся Айзая Мустафа, Браян Патрык Уэйд і Джэйсан Мамоа. У красавіку 2013 года Зоі Салдана пачала весці перамовы наконт ролі Гаморы ў фільме[28]. Праз некалькі тыдняў Майкл Рукер далучыўся да акцёрскага складу ў якасці Ёнду[8]. У тым жа месяцы The Hollywood Reporter пацвердзіў, што Салдана сыграе Гамору ў фільме і паведаміў, што Афелія Ловібанд далучылася да акцёрскага складу[4]. На наступны дзень стала вядома, што Лі Пэйс сыграе злыдня ў фільме[7]. 31 мая 2013 шатландская актрыса Карэн Гілан таксама пацвердзіла свой удзел у фільме[29].

22 студзеня 2014 года Стэн Лі паведаміў, што магчыма не з'явіцца ў фільме з камеа-роляй. Пра гэта ён паведаміў у падкасце DweebCas: «Не, баюся, што не. Гэта адна з груп, якую я не ствараў. Я не пісаў „Вартавых Галактыкі“. Я нават не ўпэўнены, хто яны. Але я вельмі чакаю выхаду фільма». Тым не менш, 27 красавіка Лі паведаміў, што сцэна з яго ўдзелам адздымана і, магчыма, увойдзе ў фільм[20]. У выніку Стэн Лі з'яўляецца ў фільме ў ролі ксандарыянскага бабніка.

Здымкі фільма прадоўжыліся роўна 83 дня. Пра завяршэнне напісаў рэжысёр праекта Джэймс Ган на сваёй старонцы ў Фэйсбуку[30].

Прэм'ера трэйлера была прызначана на 19 лютага 2014 года. Перад гэтым студыя выпусціла некалькі прома-кадраў[31], а таксама невялікі тызер, працягласцю каля 15 секунд[32]. Працягласць трэйлера — дзве з паловай хвіліны[33], як і заяўлялася тыднем раней. А літаральна праз пару дзён, 21 лютага быў апублікаваны і афіцыйны постар фільма, на якім былі намаляваны ўсе пяць герояў каманды[34].

Касавыя зборы[правіць | правіць зыходнік]

Станам на студзень 2015 года, «Вартавыя Галактыкі» сабралі $333 079 971 у ЗША і $439 600 000 у іншых краінах, агулам сабраўшы $772 679 971[3].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • У сцэне пасля тытраў у разбуранай скарбніцы Калекцыянера з'яўляецца Говард-Качка, а таксама сабака Косма[35].
  • Грут умее гаварыць толькі адну фразу: «Я ёсць Грут!». Він Дызель запісаў гэту фразу на шасці мовах: рускай, англійскай, французскай, іспанскай, партугальскай і кітайскай[36].
  • Назву касмічнаму караблю Пітэра «Мілана» Джэймс Ган даў у гонар амерыканскай актрысы Алісы Мілана[37]

Сіквел[правіць | правіць зыходнік]

Джэймс Ган ізноў выступіць сцэнарыстам і рэжысёрам запланаванага студыяй сіквела[38]. Прэм'ера прызначана на 5 мая 2017 года[39].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Tyler Bates to Score Marvel's Guardians of the Galaxy — ComingSoon.net
  2. Company Credits
  3. 3,0 3,1 Guardians of the Galaxy (2014). Box Office Mojo. Праверана 12 кастрычніка 2014.
  4. 4,0 4,1 4,2 Kit, Borys 'Guardians of the Galaxy' Adds One More to Cast (Exclusive). The Hollywood Reporter (22 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2013. Праверана 22 красавіка 2013.
  5. Patten, Dominic Vin Diesel in Talks To Join 'Guardians of the Galaxy'. Deadline (11 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2013. Праверана 12 жніўня 2013.
  6. Kit, Borys Bradley Cooper in Talks to Voice Rocket Raccoon in Marvel's 'Guardians of the Galaxy'. The Hollywood Reporter (22 жніўня 2013). Праверана 22 жніўня 2013.
  7. 7,0 7,1 Sneider, Jeff Lee Pace in Final Negotiations to Play Villain in 'Guardians of the Galaxy'. The Wrap (23 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2013. Праверана 23 красавіка 2013.
  8. 8,0 8,1 Michael Rooker Joins ‘Guardians Of The Galaxy’. Deadline.com (16 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2013. Праверана 16 красавіка 2013.
  9. Fleming, Jr., Mike John C. Reilly Firmed For Rhomann Dey, leader of the Nova Corps, In 'Guardians of the Galaxy'. Deadline.com (14 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 14 чэрвеня 2013.
  10. Guardians Of The Galaxy roles revealed | Den of Geek
  11. Marvel Studios Begins Production on Guardians of the Galaxy. Marvel.com (20 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2013. Праверана 20 ліпеня 2013.
  12. Fleming, Jr., Mike Benicio Del Toro Takes Lead Role in Marvel's 'Guardians of the Galaxy'. Deadline.com (3 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2013. Праверана 3 чэрвеня 2013.
  13. Kroll, Justin Josh Brolin to Play Thanos in Marvel’s ‘Guardians of the Galaxy’. Variety (30 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2014. Праверана 30 мая 2014.
  14. Ford, Rebecca Josh Brolin Voicing Thanos in 'Guardians of the Galaxy'. The Hollywood Reporter (30 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2014. Праверана 30 мая 2014.
  15. Serafinowicz, Peter Re Guardians, I'm a Nova Corps Officer with John C Reilly.. Twitter (23 ліпеня 2013). Праверана 23 ліпеня 2013.
  16. Шаблон:Cite AV media
  17. Грэг, Генры OK UK hold on, I'm comin'. Joining @JamesGunn again- #Slither #Super- this time for @Marvel #GuardiansOfTheGalaxy. Gonnabegreat!. Twitter (19 жніўня 2013). Праверана 19 жніўня 2013.
  18. Dietsch, TJ James Gunn Reveals His Brother’s Roles in ‘Guardians of the Galaxy’. Comic Book Resources (26 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2014. Праверана 26 чэрвеня 2014.
  19. Gunn, James #gotgpicoftheday Posting this one as I land in Singapore. It's @meliakreiling as Bereet and @prattprattpratt as I think you know by now. Thanks for all your kind messages about the 17 minute preview. Glad you all enjoyed it! #guardiansofthegalaxy #gotg. Instagram (1 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2014. Праверана 2 жніўня 2014.
  20. 20,0 20,1 Stedman, Alex Stan Lee Says He Will Cameo in 'Guardians of the Galaxy'. Variety (27 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2014. Праверана 27 красавіка 2014.
  21. Nathan Fillion has a very small fun cameo he did as a favor to me — James Gunn
  22. Silas Lesnick. James Gunn Confirmed to Direct and Rewrite Guardians of the Galaxy (англ.) . SuperHeroHype.com (18 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2013. Праверана 10 сакавіка 2013.
  23. Eric Eisenberg. How The Avengers Made A Motion Capture Hulk And Snagged An Oscar Nomination (англ.) . CinemaBlend.com (12 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2013. Праверана 10 сакавіка 2013.
  24. Andreas Wiseman. Guardians of the Galaxy due to land at Shepperton (англ.) . ScreenDaily (11 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2013. Праверана 10 сакавіка 2013.
  25. Captain America & Guardians Coming in 3D (англ.) . Marvel.com (14 января 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2013. Праверана 10 сакавіка 2013.
  26. Mike Fleming, Jr. Chris Pratt Getting ‘Guardians Of The Galaxy’ Lead (англ.) . Deadline Hollywood (5 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2013. Праверана 10 сакавіка 2013.
  27. Borys Kit. The fighting champion joins Chris Pratt in the sci-fi adventure being directed by James Gunn (англ.) . The Hollywood Reporter (14 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2013. Праверана 25 сакавіка 2013.
  28. Kit, Borys Zoe Saldana in Talks to Star in Marvel's 'Guardians of the Galaxy' (Exclusive). The Hollywood Reporter (3 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2013. Праверана 3 красавіка 2013.
  29. Kit, Borys 'Doctor Who' Star Joins Marvel's 'Guardians of the Galaxy' (Exclusive) (англ.) . The Hollywood Reporter (31 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2013. Праверана 31 мая 2013.
  30. Канчатак здымак фільма.
  31. Прома-фатаграфіі фільма "Вартавыя Галактыкі".
  32. Тызер фільма "Вартавыя Галактыкі".
  33. Першы трэйлер фільма.
  34. Апублікаваны афіцыйны постар фільма.
  35. ‘Guardians of the Galaxy’ after-credits scene explained, Hypable, 2014-07-31: "In the after-credits scene we first see Cosmo, the russian space-dog, licking a bruised and broken Collector, played by Benicio del Toro. We see the hilarious cosmic, canine, cosmonaut, and then BAM – we see Howard the Duck."
  36. Puchko, Kristy Listen To Vin Diesel Voice Groot In Five Other Languages. CinemaBlend (30 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2014. Праверана 31 ліпеня 2014.
  37. Аліса Мілана натхніла на назву карабля
  38. Джэймс Ган стане рэжысёрам другога сезона
  39. Дата прэм'еры «Вартавых Галактыкі 2»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]