Дручанская вуліца (Наваполацк)
Выгляд
Дручанская вуліца Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 700 м |
Паштовы індэкс | 211501 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Дручанская вуліца[1] (трансліт.: Dručanskaja vulica, руск.: Дручанская улица) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада ў раёне катэджнай забудовы (т.зв. пасёлак «Паліміраўскі») на поўдзень ад 8-га мікрараёна. Цягнецца з поўначы на поўдзень ад вуліцы Залюхаўскай да вуліцы Траецкай, перасякаючы вуліцы Сасноўку і Паліміраўскую. Працягласць вуліцы складае каля 700 метраў.
Узнікла ў 1990-х — пачатку 2000-х гадоў у выніку актыўнага будаўніцтва заводам «Палімір» для сваіх супрацоўнікаў двухпавярховых блакаваных панэльных дамоў сядзібнага тыпу на дзве сям’і. Дамы мелі люстэркавае планаванне і ўваходы з процілеглых бакоў дома. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 22 верасня 2015 г. № 81 «О нормализации наименований элементов улично-дорожной сети города Новополоцка» на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)