Залюхаўская вуліца (Наваполацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Залюхаўская вуліца
Наваполацк
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 1000 м
Паштовы індэкс 211501
Нумары тэлефонаў +375214

Залюхаўская вуліца[1] (трансліт.: Zaliuchaŭskaja vulica, руск.: Залюховская улица) — вуліца ў Наваполацку.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада ў раёне катэджнай забудовы (т.зв. пасёлак «Паліміраўскі») на поўдзень ад 8-га мікрараёна. Цягнецца з поўначы на поўдзень, перасякаючы вуліцы Сасноўку, Дручанскую і Паліміраўскую ў бок мясцовай аўтадарогі, якая спалучае Наваполацк з рэспубліканскай аўтадарогай Р45 Полацк — Глыбокае — граніца Літвы. Працягласць вуліцы складае каля 1 км.

Узнікла ў 1990-х — пачатку 2000-х гадоў у выніку актыўнага будаўніцтва заводам «Палімір» для сваіх супрацоўнікаў двухпавярховых блакаваных панэльных дамоў сядзібнага тыпу на дзве сям’і. Дамы мелі люстэркавае планаванне і ўваходы з процілеглых бакоў дома. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 22 верасня 2015 г. № 81 «О нормализации наименований элементов улично-дорожной сети города Новополоцка» на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)