Перайсці да зместу

Дрыгула

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дрыгула
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Стары Ольса
Дата выпуску люты 2009

«Дрыгула» — восьмы альбом гурта «Стары Ольса», выдадзены на пачатку лютага 2009 года пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Змяшчае 13 танцавальных мелодый ад позняга Сярэднявечча да ранняга барока. 7 танцаў узялі з нотнага зборніка барочнай музыкі «Полацкі сшытак», які называюць таксама «Астрамечаўскім рукапісам» або «Рукапісам 127/56 Ягелонскай бібліятэкі[be-tarask]». 6 іншых танцаў былі камернымі творамі кампазітараў-лютністаў Валянціна Бакфарка і Адрыяна ле Роя[en], таксама творамі заходнееўрапейскага і венгерскага паходжання. Канцэртная прэзентацыя альбома прайшла 14 лютага ў вялікай канцэртнай залі «Мінск».

Запіс і вокладка

[правіць | правіць зыходнік]

Пры выкананні твораў выкарыстоўваліся адпаведныя свайму часу, рэканструяваныя беларускімі майстрамі інструменты. Дзеля чутнасці ўсіх інструментаў альбом давялося перазапісаць двойчы. Цыстра, нямецкая дуда і тромба марына (правобраз кантрабаса) запісваліся ў Беларусі ўпершыню.

Вокладка кружэлкі змяшчала выявы з касцёльнай фрэскі ХVII стагоддзя «Танец смерці», што захоўваецца ў музеі кляштара брыгітак у Гродне[1].

Зноскі