Валянцін Бакфарк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валянцін Бакфарк
Партрэт
Род дзейнасці кампазітар, лютніст
Дата нараджэння каля 1507[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1576(1576-08-15)[5][3]
Месца смерці
Commons-logo.svg Валянцін Бакфарк на Вікісховішчы
Валянцін Грэф Бакфарк на тытульным аркушы, надрукаванай у Ліёне «Intabulatura» (1553)
В. Бакфарк, «Harmoniarum musicarum in usum testudinis factarum, tomus primus», Кракаў, 1565 (тытульны аркуш)

Валянцін Грэф Ба́кфарк[7], або Ба́лінт Ба́кфарк (венг.: Bálint Bakfark, Bacfarc , Bakfarc , Bakfarkh , Bakffark , Backuart; жнівень 1506 або 1507, г. Брашо, Трансільванія (цяпер Брашоў, Румынія) — 13 або 22 жніўня 1576) — кампазітар і лютніст эпохі Адраджэння. Значную частку жыцця правёў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Напачатку працаваў у Трансільваніі, Францыі і, магчыма, у Італіі. 3 12 чэрвеня 1549 прыдворны лютніст вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Аўгуста. Пасля смерці Барбары Радзівіл выехаў у Каралявец да герцага Альбрэхта, які выдаткаваў пенсію для яго жонкі Кацярыны з Нарбутаў і дзяцей[7].

У час гастроляў Бакфарк па Еўропе у Ліёне у 1553 годзе выйшаў яго 1-ы друкаваны збор твораў. У 15541565 гадах жыў і працаваў у Вільні, падрыхтаваў 2-і збор твораў, прысвечаны Жыгімонту Аўгусту (выдадзены у Кракаве)[7]. У 1560-х гадах было выкрытана, што Бакфарк шпіёніў і інфармаваў пра сітуацыю пры польскім каралеўскім двары герцага Прусіі Альбрэхта. У сувязі з гэтым страціў давер і заступніцтва караля, яго дом у Вільні ў 1566 годзе быў знесены, а сам ён бег у Познань, а затым у Вену.

3 1566 жыў пры імператарскім двары у Вене, потым у Венгрыі. У 1571 годзе пераехаў у Падую, дзе працаваў да сваёй смерці[7].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творчасць Бакфарка — адно з найвялікшых дасягненняў еўрапейскай лютневай музыкі XVI ст. Віртуознае валоданне тэхнікай ігры на лютні Бакфарк выкарыстоўваў пры стварэнні фантазій, рычэкараў, у т.л. складаных поліфанічных кампазіцый, транскрыпцый сачыненняў аўтарства іншых кампазітараў эпохі. У сваіх творах ён рэалізоўваў цэласныя архітэктанічныя канцэпцыі, у якіх спалучалікя фармальныя элементы позняга матэта з песеннымі, характэрнымі для канцоны і мадрыгала[7].

Зноскі

  1. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Bálint Bakfark // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Bálint Bakfark // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118652028 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  5. Bakfark Bálint // http://mek.oszk.hu/00300/00355/html/ABC00523/00627.htm Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118652028 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]