Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
Тып арганізацыі: міжнароднае грамадскае аб’яднанне
Афіцыйная мова: беларуская
Кіраўнікі
Кіраўніца Алена Макоўская
Ніна Шыдлоўская
Заснаванне
10 верасня 1991; 10237 дзён таму
zbsb.org
Беларусь, Мінск, вул. К. Чорнага, д. 31

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», ЗБС «Бацькаўшчына» — міжнароднае грамадскае аб’яднанне. Створана дзеля захавання беларускай прысутнасці ў свеце, яднання ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, павышэння аўтарытэту беларускай нацыі на міжнародным узроўні.

Дэклараваныя мэты[правіць | правіць зыходнік]

  • адраджэнне Беларусі як суверэннай дзяржавы, краіны-маці для ўсіх беларусаў свету, кансалідацыя беларусаў як нацыі, роўнай сярод роўных у сусветнай супольнасці, выхаванне нацыянальнай свядомасці беларусаў, клопат пра духоўнае і фізічнае захаванне беларускай нацыі;
  • спрыянне росту павагі беларусаў да сваёй гісторыі, культуры і мовы, любові да роднай зямлі;
  • духоўнае, арганізацыйнае, эканамічнае яднанне ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, што жывуць па-за межамі Беларусі і на Бацькаўшчыне, захаванне і паглыбленне іх беларускасці;
  • мацаванне дружбы з іншымі народамі, узаемнай зацікаўленасці, пазнанне гісторыі, культуры краін, дзе жывуць беларусы, выхаванне павагі да людзей іншых нацыянальнасцей, якія жывуць з беларусамі на іх Бацькаўшчыне.
  • наладжванне пастаянных культурных, эканамічных, духоўных, арганізацыйных і іншых сувязяў паміж беларускай дыяспарай у свеце і Беларуссю;
  • аказанне дапамогі беларусам іншых краін у арганізацыі і падтрымцы нацыянальна-культурнага жыцця, у абароне іх правоў як нацыянальнай меншасці ў іншых краінах, задавальненне іх культурных і інфармацыйных патрэбаў;
  • заахвочванне навуковых даследаванняў па беларусазнаўству, вывучэнне здабыткаў беларускай дыяспары ў развіцці нацыянальнай культуры, даследаванне культурных сувязяў беларусаў з іншымі народамі;
  • актывізацыя дзейнасці беларусаў за межамі Бацькаўшчыны, а праз іх і ўсёй сусветнай грамадскасці на пераадоленне вынікаў Чарнобыльскай катастрофы і вырашэнне іншых жыццёва важных для Беларусі праблем; удзел у ажыццяўленні гэтай дзейнасці;
  • спрыянне духоўнаму ўзаемаабмену і ўзаемаўзбагачэнню паміж народамі, наладжванне эканамічных кантактаў і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і іншымі краінамі свету; мацаванне эканамічнага падмурку Рэспублікі Беларусь, прыцягненне замежных інвестыцый і навейшых тэхналогій у беларускую эканоміку;
  • аказанне дапамогі замежным беларусам, якія апынуліся ў зонах ваенных канфліктаў, у сітуацыях, звязаных з масавым парушэннем правоў чалавека, а таксама з сітуацыямі, звязанымі з прыроднымі катастрофамі і іншымі экстрэмальнымі з’явамі;
  • наладжванне ўсебаковых сувязяў з грамадскімі, рэлігійнымі і іншымі арганізацыямі і асобнымі грамадзянамі замежных краін дзеля дасягнення асноўных мэтаў аб’яднання;
  • ажыццяўленне дабрачыннай дзейнасці.

Кіраўніцкія органы[правіць | правіць зыходнік]

Першым Прэзідэнтам ЗБС «Бацькаўшчына» ў 1990 г. быў абраны Васіль Быкаў, Старшынёй Рады — Яўген Лецка.

Першы з'езд беларусаў свету адбыўся 8 — 10 ліпеня 1993 г. ў Мінску. Прэзідэнтам ЗБС «Бацькаўшчына» абраны акадэмік Радзім Гарэцкі, Старшынёй Рады — Ганна Сурмач.

ЗБС «Бацькаўшчына» аргнаізоўвае з’езды беларусаў свету раз на 4 гады, пачынаючы з 1993 г.

Другі з’езд беларусаў свету прайшоў 26—27 ліпеня 1997 года ў г. Мінск.

5—6 ліпеня 2001 года ў Мінску адбыўся Трэці з’езд беларусаў свету. Прэзідэнтам МГА "Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» абраны прафесар Анатоль Грыцкевіч, старшынёй Рады — Алена Макоўская.

Чацвёрты з’езд беларусаў свету прайшоў 16-17 ліпеня 2005 ў Мiнску.

Пяты з’езд беларусаў свету адбыўся 18-19 ліпеня 2009 ў Мінску. На з’ездзе абрана Вялікая Рада Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Шосты з’езд беларусаў свету адбыўся 23-24 ліпеня 2013 ў Мінску. Кіраўніком ЗБС «Бацькаўшчына» абрана Алена Макоўская, старшынёю Рады — Ніна Шыдлоўская.[1]

15—16 ліпеня 2017 года ў Мінску прайшоў сёмы з’езд беларусаў свету. У ім прынялі ўдзел беларусы з 21 краіны свету. Да працы з’езду далучыліся кіраўнікі дзяржаўных структур Беларусі, у тым ліку міністр замежных справаў Уладзімір Макей, а таксама прадстаўнікі Міністэрства культуры і Міністэрства інфармацыі.

Выдавецкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

  • Бюлетэнь «Беларусы ў свеце».
  • Серыя «Бібліятэка Бацькаўшчыны».

Зноскі

  1. «Наша Слова» № 31 (1130), 31 ліпеня 2013

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]