Дрысенская аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дрысенская аперацыя
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Дрысенская аперацыя
Дрысенская аперацыя
Дата 4 жніўня 1942
Вынік перамога партызан
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» Трэці рэйх Нямецкія акупацыйныя войскі і іх саюзнікі
Сілы бакоў
больш за 300 чалавек

Дрысенская аперацыя — падрыў 110-метровага маста цераз раку Дрыса на лініі ДаўгаўпілсПолацк у Дрысенскім раёне. Праведзена партызанскай брыгадай «За Савецкую Беларусь» 4 жніўня 1942 года.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Мост ахоўваўся нямецкім гарнізонам колькасцю каля 70 чалавек, падыходы былі замініраваны, абнесены агароджай, з калючага дроту. Буйныя гарнізоны праціўніка знаходзіліся на бліжэйшых станцыях Свольна, Дрыса, Боркавічы, Баравуха. У аперацыі ўдзельнічала 6 атрадаў (больш за 300 чалавек).

Бой[правіць | правіць зыходнік]

У ходзе аперацыі партызаны атрада імя Калініна, адцягваючы ўвагу ворага, абстралялі з процітанкавай гарматы і кулямётаў станцыю Боркавічы, вывелі са строю гармату, паравоз, знішчылі 15 салдат праціўніка. 2 атрады прыкрывалі партызан з боку пераправы цераз раку Дрыса каля вёскі Дзёрнавічы і займалі абарону на выпадак падыходу да моста нямецкага браняпоезда са станцыі Свольна. У 4 гадзіны 30 хвілін пасля 10-мінутнага артылерыйскага і кулямётнага агню ўдарная група ў складзе 3 атрадаў пад кіраўніцтвам камандзіра атрада імя Шчорса П. М. Машэрава атакавала і ў 2-гадзінным баі знішчыла ахову моста. Група падрыўнікоў на чале з П. Р. Мандрыкіным падвяла плот з 400 кг толу пад сярэднюю апору моста. У 6 гадзін раніцы мост быў узарваны. Два пралёты даўжынёю 50 метраў абрушыліся ў ваду. У выніку аперацыі рух на магістралі быў спынены на 16 сутак. Замест узарванай апоры гітлераўцы паставілі клець са шпал на адзін пуць. Прапускная здольнасць дарогі паменшылася з 60 да 8 эшалонаў у суткі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М. У. Філімоненкаў. Дрысенская аперацыя // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 203. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.