Баравуха (станцыя)
Выгляд
Станцыя | |
Баравуха | |
---|---|
Лінія Полацк — Бігосава | |
Беларуская чыгунка | |
Аддзяленне чыг. | Віцебскае аддзяленне |
643,5 км | |
Код станцыі | 162116 |
Код у «Экспрэс-3» | 2100032 |
Бараву́ха (трансліт.: Baravucha, руск.: Баравуха, нарматыўная назва — Боровуха)[1] — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў гарадскім пасёлку Баравуха; на лініі Полацк — Бігосава, паміж станцыяй Рапнянская і станцыяй Адамова.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Першай сусветнай вайны ў 1916 годзе на станцыі пэўны час працаваў старшым рабочым у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін класік беларускай літарартуры, будучы народны паэт Беларусі Янка Купала. У памяць аб гэтым на фасадзе станцыйнага будынка ўсталявана мемарыяльная дошка.
У верасні 1951 года быў пабудаваны новы вакзал, які быў абсталяваны залай чакання для пасажыраў, пакой для маці і дзіцяці, а таксама службовыя памяшканні[2].
Зноскі
- ↑ Баравуха (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
- ↑ Бальшавіцкі шлях [Полацкі раён]. — 1951. — № . — 10 лістапада. — С.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Баравуха (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
Полацк — Бігосава
| |
---|---|