Дубок (Астравецкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дубок
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 5 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Аўтамабільны код
4
СААТА
4246808086
Дубок на карце Беларусі ±
Дубок (Астравецкі раён) (Беларусь)
Дубок (Астравецкі раён)
Дубок (Астравецкі раён) (Гродзенская вобласць)
Дубок (Астравецкі раён)

Дубо́к[1] (трансліт.: Dubok, руск.: Дубок) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца над ракой Віліяй. Уваходзіць у склад Гервяцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У лясах уздоўж берагоў Віліі тут захавалася шмат старадаўніх курганоў.

Капліца, 1929 год.

Калі ў час Першай сусветнай вайны быў разабраны касцёл Маці Божай Балеснай у вёсцы Пастарыні, пасля вайны святыню адбудавалі на левым беразе Віліі, на старадаўнім кургане, каля фальварка Дубок. У 1929 г. новая капліца была асвечана пад тытулам Маці Божай Нястомнай Дапамогі. У 1930-я гады каля Віліі былі ўсталяваны сем стацый Маці Божай Балеснай.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца Маці Божай Нястомнай Дапамогі.
  • Капліца «Крыніца ля багіні».
  • Капліца-пахавальня.
  • Брама.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]