Дулгалах
Дулгалах | |
---|---|
руск. Дулгалах, як. Дулҕалаах | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 507 км |
Басейн | 27 300 км² |
Расход вады | 101 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Верхаянскі хрыбет |
• Вышыня | больш за 1000 м |
• Каардынаты | 64°55′50,50″ пн. ш. 130°13′07,90″ у. д.HGЯO |
Вусце | Яна |
• Каардынаты | 67°27′47,16″ пн. ш. 133°14′56,40″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Яна → мора Лапцевых |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Якуція |
Код у ДВР | 18040100112117700007827 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дулгала́х (руск.: Дулгала́х[1], руск.: Дулгалаах[2], якуцк.: Дулҕалаах) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы складнік ракі Яна (басейн мора Лапцевых).
Даўжыня ракі 507 км. Плошча вадазбору 27 300 км². Сярэдні расход вады 101 м³/с (каля сяла Тамтор)[3], сярэдні аб’ём сцёку 3,188[3] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на паўночных схілах Верхаянскага хрыбта, на вышыні больш за 1000[3] м. Працякае праз возера Сююрээн-Кюёль (Сюрэн-Кёль)[2]. Зліваючыся з ракой Сартанг утварае раку Яна. У верхнім цячэнні (да вусця ракі Хабах) Дулгалах мае горны характар[3]. Ніжэй рэчышча дзеліцца на шматлікія рукавы, цячэнне больш павольнае. У ніжнім цячэнні (100 км ад вусця) рака мае раўнінны характар, рэчышча меандруючае, шырынёй 200—600[3] м. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў першай палове кастрычніка. Перамярзае. Утвараюцца наледзі. У басейне ракі больш за 1100[3] азёр.
Суднаходная на адлегласці 174[1] км ад вусця. Сплаўная.
Прытокі: Правы Таастаах, Ааллаах, Талаа-Юрэх, Улахан-Танык, Кыра, Сатагай, Эсэлээх, Цінэгэ, Барчасыт, Ылбайдаах, Мас-Хайдыбыт, Таала-Юрэх, Улага, Кііл, Кюёрэгэй, Кураанах-Кюёрэгэй, Улахан-Юрюйэ, Кюёнкю, Эчый, Нэс-Юрюйэтэ, Кюёль-Юрэх, Кёнё-Юрэх, Курунг-Юрэх, Аартык-Юрэх, Сууйбут, Айтыкаан, Тысы-Кыыл, Таал-Юрэх, Саха-Юрэгэ, Хабах, Сілээн, Кюёркэт, Баянджа, Негернерджа, Учагын, Граніца і інш.[2]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дулгала́х // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 141. — 538 с. — 100 000 экз.