Перайсці да зместу

Дунай (басейн Нёмана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дунай, басейн Нёмана
Характарыстыка
Даўжыня 11 км
Размяшчэнне
Краіна

Ду́най — рака ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Нявіша (басейн Нёмана). Даўжыня 11 км. Пачынаецца на паўднёвы захад ад вёскі Трайгі, упадае ў Нявішу на ўсход ад вёскі Вялікія Пугачы. На працягу 3,5 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Лычкаўцы).

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.