Дурата Дора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дурата Дора
Дата нараджэння 24 снежня 1992(1992-12-24)[1] (31 год)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтар-выканаўца
Інструменты вакал[d]
Жанры поп-музыка[2] і рэгі[2]

Дурата Дора (алб.: Dhurata Dora; 21 снежня 1994, Нюрнберг, Баварыя) — косаўская спявачка і аўтарка песень.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дурата Муртуры нарадзілася 24 снежня 1992 года ў албанскай сям’і ў Нюрнбергу[3]. Дурата хадзіла ў пачатковую школу ў нямецкім горадзе Фюрт і пачала спяваць у юнацтве, узяўшы псеўданім Дурата Дора. Яе музычная кар’ера стартавала ў Косава, дзе ў 2011 годзе быў выпушчаны яе першы сінгл і музычнае відэа «Vete kërkove». Пасля поспеху дэбютнага сінгла ў 2012 годзе выйшаў яе сумесны сінгл з косаўскім музыкам і прадзюсарам Донам Арбасам «Get Down». Песня аказалася яшчэ больш папулярнай, чым «Vete kërkove». У наступным годзе быў выпушчаны сінгл «I Like Dat», а летам таго ж года з’явіўся хіт «Edhe Pak», створаны ў супрацоўніцтве з Blunt & Real і Lumi B.

У лістападзе 2014 года выйшаў сінгл Доры «A bombi». Увесну 2015 года яна стала працаваць з прадзюсарскай кампаніяй Max Production Albania. У красавіку 2019 года ў супрацоўніцтве з алжырскім рэперам Soolking быў выпушчаны сінгл «Zemër», які сабраў больш за 500 мільёнаў праглядаў у YouTube[4]. Сінгл дасягнуў першага месца ў Албаніі і трапіў у музычныя чарты Бельгіі, Швейцарыі і Францыі, дзе быў сертыфікаваны плацінавым Нацыянальным сіндыкатам фанаграфіі. У лютым 2020 года Дора ў супрацоўніцтве з нямецка-албанскім рэперам Азетам выпусціла нямецкамоўны сінгл «Lass los»[5].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міні-альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • A Bombi (2016)

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

У якасці вядучага выканаўцы[правіць | правіць зыходнік]

Назва Год Найвышэйшая пазіцыя ў чартах Сертыфикацыі Альбом
Сцяг Албаніі Сцяг Аўстрыі Сцяг Бельгіі Сцяг Германіі Сцяг Францыі Сцяг Швейцарыі
«Vetë kërkove» 2011 Н/Д Пазаальбомны сінгл
«Get Down»
(сумесна з Don Arbas)
2012
«I Like Dat» 2013 A Bombi
«Roll»
(сумесна з Young Zerka)
2014
«A Bombi»
(сумесна з Young Zerka)
«Ti don» 2015
«Shumë on»
«Numrin e ri» 2016 5
«Vec ty» 16 Пазаальбомны сінгл
«Ayo» 1
«Simpatia»
(сумесна з Lumi B)
2017 6
«Bubble» 16
«Kesh Kesh» 5
«Trëndafil»
(сумесна з Flori Mumajesi)
2018 1
«Jake Jake» 8
«Qikat e mia» 17
«Zemër»
(суместна з Soolking)
2019 1 6 21 13 Сцяг Францыі Плацінавы[6]
«100 Shkallë»
(пры ўдзеле Big Bang)
«Lass los»
(пры ўдзеле Азета)
2020 24 10 10 4
«Ferrari»
«Fajet»
(пры ўдзеле Азета)
1 37 32 8
«Harrom»[7] 81
«—» пазначае запіс, які не патрапіў у чарт ці не быў выпушчаны ў дадзенай краіне.

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990.
  2. а б Dhurata Dora :: Biografia Праверана 9 ліпеня 2022.
  3. Dhurata Dora
  4. «Zemër», kënga e re nga Dhurata Dora e Soolking
  5. Lansohet dueti i shumëpritur i Azet dhe Dhurata Dorës
  6. Les certifications Dhurata Dora (фр.). Syndicat National de l’Édition Phonographique. Праверана 21 сакавіка 2021.
  7. Harrom — Single by Dhurata Dora on Apple Music(недаступная спасылка). Apple Music (22 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 21 сакавіка 2021.