Дзярнінкі буйныя, рыхлыя, мяккія, жаўтавата- ці буравата-зялёныя. Сцябло да 15 см вышынёй, белавата-бураваталямцавае. Лісце прадаўгавата-ланцэтнае, папярочна-хвалістае, жылка з 2-4 пілаватымі пласцінамі. Спарагонаў 1-5, на жоўтых або чырванаватых, да 4 см даўжынёй ножках. Каробачка амаль цыліндрычная, сагнутая, светла-карычневая.
Важны кампанент наглебавага покрыва хваёвых і мяшаных лясоў Галарктыкі. Расце на ствалах, якія гніюць, і на незабалочанай глебе, пясчаную глебу абагачае гумусам. Спараносіць летам і восенню.
Рыкоўскі Г. Ф.Дыкранум // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.