Чэрві ад 12 да 150 мм даўжынёй. Цела ніткападобнае, белаватае, жаўтавата-белае. Ротавая адтуліна абкружана 2 радамі сасочкаў і куцікулярным кальцом. Хвост у самкі востры, у самца з полавай рабрыстай бурсай і 2 спікуламі[2].
Яйцы з лічынкамі ўнутры з дыхальных шляхоў пры кашлі хворых жывёл трапляюць у рот, страўнікава-кішачны тракт, дзе з іх выходзяць лічынкі, якія, трапіўшы ў вонкавае асяроддзе, праз 3 — 15 сутак дасягаюць інвазійнай стадыі. Жывёлы заражаюцца інвазійнымі лічынкамі на пашы[2].
↑Dictyocaulidae(англ.). www.gbif.org. Праверана 13 May 2021.
↑ абвДыктыякаўліды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. — С. 240