Эрнст Мах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Эрнст Мах
ням.: Ernst Mach
Ernst-Mach-1900.jpg
Дата нараджэння 18 лютага 1838(1838-02-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 1916(1916-02-19)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Ludovica Aloisia Carolina Marussig[d]
Дзеці Ludwig Mach[d]
Род дзейнасці фізік, філосаф, педагог, прафесар, фатограф, палітык
Навуковая сфера фізіка і філасофія навукі[d]
Месца працы
Навуковая ступень прафесар[5] (1864) і прафесар[5] (1866)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Андрэас фон Этынсгаўзен[d][6]
Школа/традыцыя Пазітывізм
Кірунак Заходняя філасофія
Перыяд Філасофія XIX стагоддзі
Асноўныя інтарэсы Філасофія навукі
Значныя ідэі эканомія мыслення, чыста апісальная навука
Аказалі ўплыў А. Конт, Г. Спенсар, Р. Авенарыус
Член у
Узнагароды
Bavarian Maximilian Order for Science and Art
Подпіс Подпіс
Commons-logo.svg Эрнст Мах на Вікісховішчы

Эрнст Мах (ням.: Ernst Mach, 18 лютага 1838 года, Брун, Аўстра-Венгрыя, цяпер Брно, Чэхія — 19 лютага 1916, Мюнхен, Германія) — аўстрыйскі фізік і філосаф-пазітывіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Венскі ўніверсітэт у 1860 годзе.

Прыват-дацэнт ў Венскім універсітэце (з 1861), прафесар фізікі ў Грацы (з 1864), прафесар фізікі (з 1867) і рэктар (з 1879) Карлавага ўніверсітэта ў Празе, прафесар Нямецкага ўніверсітэта ў Празе (з 1882). Прафесар філасофіі Венскага ўніверсітэта (1895—1901).

Маху належыць шэраг важных фізічных адкрыццяў. Першыя працы Маха прысвечаны вывучэнню працэсаў слыху і зроку (тлумачэнне механізму дзеяння вестыбулярнага апарату, адкрыццё аптычнайа з'явы — так званых кольцаў, або палос, Маха). Да гэтага перыяду адносяцца працы «Аб колеры падвойных зорак на падставе прынцыпу Доплера» (1861), «Тлумачэнне музычнай тэорыі Гельмгольца» 1866), «Аб стробаскапічным вызначэнні вышыні тону» (1873), «Пра адлюстраванні і пераламленні гуку» (разам з Фішэрам , 1873), «Оптыка-акустычныя эксперыменты» (1873), «Асновы вучэння аб кінестэзіі» (1875) і інш З 1881 года Мах вывучаў аэрадынамічныя працэсы, якія суправаджаюць звышгукавы рух целаў. Ён адкрыў і даследаваў працэс ўзнікнення ударнай хвалі. У гэтай галіне імем Маха названы шэраг велічынь і паняццяў: лік Маха, конус Маха і інш.

Вялікі вядомасцю карыстаюцца аглядныя сачыненні Маха: «Гісторыя і корань прынцыпу захавання працы» (1872), «Механіка: Гісторыка-крытычны нарыс яе развіцця» (1883), «Аналіз адчуванняў» (1886). Працы Маха багатыя экскурсамі ў вобласць філасофіі. Такія лекцыі «Эканамічная прырода фізічнага даследавання» (1882) і «Аб пераўтварэнні і прыстасаванні ў прыродазнаўчых думкі» (1884).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Ernst Mach // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Ernst Mach // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 5,6 5,7 Encyklopedie dějin města Brna — 2004. Праверана 11 жніўня 2022.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.