Дыярыт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дыяры́т[1] — інтрузійная магматычная горная парода сярэдняга складу.

Дыярыт у калекцыі Музея альпінізму ў Мюнхене

Складаецца з сярэдняга плагіяклазу (50–60 %)[2], рагавой падманкі (30–35 %)[2], часам з аўгіту і біятыту і зрэдку кварцу (да 10[2] %, кварцавы дыярыт).

Колер зеленавата-шэры. Шчыльнасць 2700—2900[1] кг/м³.

Пашыраны ў ніжнепратэразойскіх пародах крышталічнага фундаменту. Утварае буйныя інтрузіі ў выглядзе баталітаў і штокаў.

Выкарыстоўваецца ў якасці будаўнічага матэрыялу (брук, прыступкі лесвіц, знешняя абліцоўка будынкаў і інш.),

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. 2,0 2,1 2,2 Диорит(руск.)  // Сайт геаграфічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]