Дэманаўская пячора свабоды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дэманаўская пячора свабоды
славацк.: Demänovská jaskyňa slobody
Demanova Cave of Freedom 36.jpg
Адна са сцен Дэманаўскай пячоры свабоды.
Каардынаты: 48°59′54″ пн. ш. 19°35′07″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне

Дэманаўская даліна, Раён Ліптаўскі Мікулаш, Жылінскі край, Славакія

Глыбіня

120 м

Даўжыня

8497 м

Год адкрыцця

1921

Даступна для наведвальнікаў

2150 м

Сайт

http://www.ssj.sk/sk/jaskyna/4-demanovska-jaskyna-slobody

Дэманаўская пячора свабоды (Славакія)
Дэманаўская пячора свабоды
Дэманаўская пячора свабоды
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы
Герб Дэманаўскай пячоры свабоды.

Дэ́манаўская пячо́ра свабо́ды (славацк.: Demänovská jaskyňa slobody) — карставая пячора ў Нізкіх Татрах у Дэманаўскай даліне, адна з Дэманаўскіх пячор. Была адкрыта ў 1921 г., з'яўляецца найбольш наведвальнай пячорай у Славакіі.

Пячора найбольш багата карставымі фарміраваннямі сярод усіх Дэманаўскіх пячор. Штучна зроблены ўваход знаходзіцца на заходнім схіле Дэманаўскай Полудніцы на вышыні 870 метры над морам, г. зн. 50 м над паверхняй ракі Дэманаўкі. Адкрыта для наведванняў у 1924 г. З 8497 м пячоры турысты маюць магчымасць наведаць 2150 м.

Пячора складаецца з пакояў, залаў і калідораў, якія ўтварыліся на 6 пячорных узроўнях і ўзніклі і перыяд плейстацэну. Найніжэйшы ўзровень пячоры складае падземная частка ракі Дэманаўкі. Памяшканні пячоры выкананыя сталактытавымі ўтварэннямі, якія афарбоўваюцца злучэннямі жалеза і марганцу ад жоўтага да чырвонага колеру. Таксама ў пячоры прысутнічаюць шклопадобныя пёры і тоўстыя сталактыты, якія, зліваючыся, утвараюць калоны і насценныя вадаспады. Вада на дне пячоры ўтварае Каралавае, Залатое, Вінаграднае і Лекнавае возеры. Унікальнасць пячоры таксама ў тым, што ў ёй знаходзяцца пячорныя жамчужыны — круглыя ўтварэнні, якія сапраўды нагадваюць формаю гарох ці жэмчуг — на дне возера ў Вялікім пакоі. Сталактыты ў пячоры свабоды растуць вельмі павольна: напрыклад, шклопадобнае пяро ў Вялікім пакоі за 10 гадоў (19581968 гг.) нарасло толькі на 2 мм, што склала прыкладна 13,5 мм3 CaCO3.

Тэмпература паветра за год знаходзіцца ў дыяпазоне ад 6,1 °C да 7,0 °C, адносная вільготнасць — ад 94 % да 99 %. Тры адтуліны на паверхні зямлі на вышыні 812, 870 і 889 м над узроўнем мора забяспечваюць цыркуляцыю паветра ў пячоры, аднак пры гэтым захоўваецца стабільнасць яе мікраклімату.

Смарагдавае возера ў пячоры.

Сярод прадстаўнікоў фаўны плейстацэну ў Мядзведжым калідоры былі знойдзены косткі пячорнага мядзведзя (Ursus speleus). У сажалках на беразе падземнай часткі Дэманаўкі былі знойдзены пячорныя ракападобныя (Niphargus tatrensis), з пячорных кажаноў быў знойдзены кажан звычайны (Myotis myotis). Каля электрычных ліхтароў вегетуюць розныя віды багавіння і імхоў (напрыклад, каля вадаспаду Ніцай вярбы, у Снежным пакоі).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]