Дэфляцыя (эканоміка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дэфляцыя)
Jump to navigation Jump to search

Дэфляцыя (ад лац.: deflatio — выдзіманне) — працэс стрымлівання росту грашовай масы шляхам зняцця часткі залішніх, у параўнанні з патрэбнасцямі грашовага абарачэння, папяровых грошай[1]. Праводзіцца ў мэтах барацьбы з інфляцыяй шляхам павышэння падаткаў, скарачэння бюджэтных выдаткаў, стымулявання скарачэння крэдытаў, росту зберажэнняў і да т.п.

Дэфляцыя (як і інфляцыя) з'яўляецца небяспечнай для эканомікі[2]. Калі цэны на тавары не растуць або зніжаюцца, спажыўцы пачынаюць адкладаць пакупкі, таму што спадзяюцца на далейшае зніжэнне цэн. У выніку вытворцы перастаюць развівацца, наймаць персанал і падтрымліваць ранейшы ўзровень заробкаў. У сілу гэтага спажыўцы трацяць яшчэ менш, чым далей пагаршаюць магчымасці для вытворцаў. Узмацняючы адзін аднаго, дадзеныя эфекты негатыўна адбіваюцца на доўгатэрміновых тэмпах росту эканомікі.

Зноскі

  1. БЭ, т. 6. С. 365
  2. nbrb.by

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]