Егіпет на Алімпійскіх гульнях
Егіпет пачаў удзельнічаць на Алімпійскіх гульнях з 1912 года. Нароўні з Іракам і Ліванам Егіпет байкатаваў Алімпіяду 1956 года ў знак пратэсту супраць уварвання з боку Ізраіля, Вялікабрытаніі і Францыі падчас Суэцкага крызісу. Тым не менш, трое наезнікаў з Егіпта прынялі ўдзел у спаборніцтвах па коннаму спорту, якія адбыліся ў Швецыі на пяць месяцаў раней афіцыйнага старту Алімпіяды (з-за ўвядзенні карантыну ў Аўстраліі, якая прымала Гульні). У 1976 годзе Егіпет падтрымаў панафрыканскі байкот супраць Новай Зеландыі, якая мела сувязі з расісцкім рэжымам ПАР. Таксама краіна байкатавала Маскоўскую Алімпіяду ў 1980 годзе. У зімовых Алімпійскіх гульнях Егіпет удзельнічаў усяго адзін раз. у 1984 годзе на Гульнях у Сараева, Егіпет прадстаўляў гарналыжнік Джаміль эль-Рыдзі.
Усяго егіпецкія спартсмены заваявалі 24 медалі, галоўным чынам у спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы.
Нацыянальны Алімпійскі камітэт Егіпта ўтвораны ў 1910 годзе.
Медальны залік
[правіць | правіць зыходнік]Медалі на летніх Алімпійскіх гульнях
[правіць | правіць зыходнік]| Гульні | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
|---|---|---|---|---|
| 1912 Стакгольм | 0 | 0 | 0 | 0 |
| 1920 Антверпен | 0 | 0 | 0 | 0 |
| 1924 Парыж | 0 | 0 | 0 | 0 |
| 1928 Амстэрдам | 2 | 1 | 1 | 4 |
| 1932 Лос-Анджэлес | не ўдзельнічаў | |||
| 1936 Берлін | 2 | 1 | 2 | 5 |
| 1948 Лондан | 2 | 2 | 1 | 5 |
| 1952 Хельсінкі | 0 | 0 | 1 | 1 |
| 1956 Мельбурн | не ўдзельнічаў | |||
| 1960 Рым | 0 | 1 | 1 | 2 |
| 1964 Токіа | 0 | 0 | 0 | 0 |
| 1968 Мехіка | 0 | 0 | 0 | 0 |
| 1972 Мюнхен | 0 | 0 | 0 | 0 |
| 1976 Манрэаль | пакінуў спаборніцтвы | |||
| 1980 Масква | не ўдзельнічаў | |||
| 1984 Лос-Анджэлес | 0 | 1 | 0 | 1 |
| 1988 Сеул | 0 | 0 | 0 | 0 |
| 1992 Барселона | 0 | 0 | 0 | 0 |
| 1996 Атланта | 0 | 0 | 0 | 0 |
| 2000 Сідней | 0 | 0 | 0 | 0 |
| 2004 Афіны | 1 | 1 | 3 | 5 |
| 2008 Пекін | 0 | 0 | 1 | 1 |
| 2012 Лондан | 0 | 2 | 0 | 2 |
| Разам | 7 | 9 | 10 | 26 |
Медалі на зімніх Алімпійскіх гульнях
[правіць | правіць зыходнік]| Гульні | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
|---|---|---|---|---|
| 1984 Сараева | 0 | 0 | 0 | 0 |
| 1988—2010 | не ўдзельнічаў | |||
| Разам | 0 | 0 | 0 | 0 |
Медалі паводле відаў спорту
[правіць | правіць зыходнік]| Віды спорту | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
|---|---|---|---|---|
| Цяжкая атлетыка | 5 | 2 | 2 | 9 |
| Барацьба | 2 | 3 | 2 | 7 |
| Бокс | 0 | 1 | 3 | 4 |
| Скачкі ў ваду | 0 | 1 | 1 | 2 |
| Дзюдо | 0 | 1 | 1 | 2 |
| Дзюдо | 0 | 1 | 0 | 1 |
| Тэквандо | 0 | 0 | 1 | 1 |
| Разам | 7 | 9 | 10 | 26 |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Статыстыка на Sports-reference.com Архівавана 9 лістапада 2013.
- Егіпет на афіцыйным сайце Алімпійскага руху
- Медалісты Алімпійскіх ігр на сайце МАК. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 2 лістапада 2013.
- Алімпійскі камітэт Егіпта