Аб’яднаная каманда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аб’яднаная каманда — афіцыйная назва каманды, у якую ўваходзілі спартсмены дзяржаў — былых рэспублік СССР на зімовых і летніх Алімпійскіх і паралімпійскіх гульнях 1992 года, а таксама на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах.

Аб’яднаная каманда выступала на гульнях пад Алімпійскіх сцягам, афіцыйнай абрэвіятурай каманды ў пратаколах спаборніцтваў былі літары EUN (ад фр. Équipe Unifiée — Аб’яднаная каманда). На зімовых гульнях на цырымоніях узнагароджання прадстаўнікоў Аб’яднанай каманды ўздымаўся Алімпійскі сцяг, у гонар перамог гучаў Алімпійскі гімн; на летніх гульнях цырымонія праводзілася аналагічна ў камандных спаборніцтвах, аднак на цырымоніях узнагароджання ў асабістых спаборніцтвах уздымаўся дзяржаўны сцяг краіны спартсмена, у гонар перамог гучаў гімн яго дзяржавы. У склад Аб’яднанай каманды на зімовых гульнях уваходзілі прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны і Узбекістана. Яны заваявалі 9 залатых, 6 сярэбраных і 8 бронзавых медалёў. Удзельнікамі Аб’яднанай каманды на летніх гульнях былі 12 дзяржаў былога СССР. Спартсмены Літвы, Латвіі і Эстоніі, што сфармавалі свае нацыянальныя зборныя, таксама маглі выступаць у складзе Аб’яднанай каманды — так, у складзе мужчынскай зборнай па баскетболе выступалі прадстаўнікі Латвіі. Спартсмены АК заваявалі 45 залатых, 38 сярэбраных і 29 бронзавых медалёў, заняўшы ў агульнакамандным заліку 1-е месца. У агульнакамандным заліку зімовых Гульняў 1992 спартсмены АК занялі 2-е месца. Неафіцыйна Аб’яднаная каманда часта называлася «зборнай СНД», што недакладна — Грузія ўвайшла ў склад СНД толькі ў 1993 годзе. Пасля заканчэння Гульняў у Барселоне каманда спыніла сваё існаванне; ўжо ў канцы 1992 года прадстаўнікі дзяржаў былога СССР выступалі самастойнымі камандамі.

Дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Удзел дзяржаў у Аб’яднанай камандзе
Краіна Абрэвіятура Зімовыя Гульні Летнія Гульні
Арменія Арменія ARM + Усе 12 краін
Азербайджан Азербайджан AZE -
Беларусь Беларусь BLR +
Грузія Грузія GEO -
Казахстан Казахстан KAZ +
Кыргызстан Кыргызстан KGZ -
Малдова Малдова MDA -
Расія Расія RUS +
Таджыкістан TJK -
Туркменістан Туркменістан TKM -
Украіна Украіна UKR +
Узбекістан Узбекістан UZB +

Медалі[правіць | правіць зыходнік]

Медалі на Летніх гульнях 1992 года[правіць | правіць зыходнік]

Гульні Золата Срэбра Бронза Усяго
1992 Барселона 45 38 29 112
Усяго 45 38 29 112

Медалі на Зімовых гульнях 1992 года[правіць | правіць зыходнік]

Гульні Золата Срэбра Бронза Усяго
1992 Альбервіль 9 6 8 23
Усяго 9 6 8 23

Медалі па летніх відах спорту[правіць | правіць зыходнік]

Спорт Золата Срэбра Бронза Усяго
Спартыўная гімнастыка 9 5 4 18
Лёгкая атлетыка 7 11 3 21
Барацьба 6 5 5 16
Плаванне 6 3 1 10
Цяжкая атлетыка 5 4 0 9
Стральба 5 2 1 8
Дзюдо 2 0 2 4
Фехтаванне 1 2 2 5
Веславанне на байдарках і каноэ 1 1 0 2
Гандбол 1 0 1 2
Мастацкая гімнастыка 1 0 1 2
Баскетбол 1 0 0 1
Скачкі ў ваду 0 2 1 3
Бокс 0 1 1 2
Сучаснае пяцібор’е 0 1 1 2
Валейбол 0 1 0 1
Тэніс 0 0 2 2
Стральба з лука 0 0 2 2
Акадэмічнае веславанне 0 0 1 1
Воднае пола 0 0 1 1

Медалі па зімовых відах спорту[правіць | правіць зыходнік]

Спорт Золата Срэбра Бронза Усяго
Лыжныя гонкі 3 2 4 9
Фігурнае катанне 3 1 1 5
Біятлон 2 2 2 6
Хакей 1 0 0 1
Фрыстайл 0 1 0 1
Шорт-трэк 0 0 1 1