Юрый Караль Хадкевіч
| Юрый Караль Хадкевіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Баніфацый Тэафіл Пац | ||||||
| Пераемнік | Ян Казімір Валовіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
2 жніўня 1646 |
||||||
| Смерць | 17 жніўня 1691[1] (45 гадоў) | ||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Хадкевічы | ||||||
| Бацька | Геранім Караль Хадкевіч[d] | ||||||
| Маці | Ізабела з Ляцкіх[d] | ||||||
| Жонка | Марыяна Тэкля з Нарушэвічаў[d][2][3][…] | ||||||
| Дзеці | Ян Караль Хадкевіч[d] і Яана з Хадкевічаў[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Юрый Караль Хадкевіч (2 жніўня 1646, м. Блудзень — 1691) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Абозны вялікі літоўскі (з 1678), палкоўнік каралеўскі, стараста блудзенскі[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і герба «Касцеша» Ераніма Хадкевіча (1621—1650) і Ізабелы Трызнай (1625—1696).
Пасля бацькі атрымаў ва ўладанне староства Блудзенскае.
Падпісаў абранне Яна III Сабескага і пад яго камандаваннем ваяваў у шматлікіх бітвах супраць туркаў.
На сейме 1678 года прызначаны дапаможнікам пастаянным пры каралі.
У 1685 годзе Юрый Караль Хадкевіч пабраўся шлюбам з Марыянай Нарушэвіч (1662—1725), дачкой падканцлера вялікага літоўскага Аляксандра Крыштафа Нарушэвіча.
Быў паслом ад Троцкага павета на Гарадзенскім сойме ў 1688 годзе, ад Мазырскага павета на сойме ў Варшаве ў тым жа годзе.
Юрый Караль Хадкевіч памёр у 1691 годзе і пахаваны ў манастыры найсвяцейшае дзевы Марыі ў Супраслі[5].
Зноскі
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego: Województwo wileńskie 1690 r. / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1989. — С. 67. — ISBN 83-01-08170-8
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 207. — 377 с.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 392. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
- ↑ count Yuri Carl Hodkevich
- ↑ Юрый Караль Хадкевіч (Jerzy Karol Chodkiewicz) [1646-1691]