Елка еўрапейская
Елка еўрапейская | ||||||||||||||||
Агульны выгляд дарослай расліны, Эстонія | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Распаўсюджанне віда ў Еўропе[1]. | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Елка еўрапейская, Елка звычайная[2][3][4] (Picea abies), вечназялёнае дрэва роду елка сямейства хваёвых.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Елка звычайная, ёлка[2][5][6], елка[7][8], ялуга[9].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня дрэў 30—35 м (часам да 45—52 м), дыяметр да 100—150 см. Кара шэрая, адслойваецца ў старых дрэў тонкімі лускавінкамі. Каранёвая сістэма паверхневая, таму пры моцным ветры дрэвы нярэдка выварочваюцца з каранямі. Крона густая, конусападобная. Ігліца цёмна-зялёная, чатырохгранная, завостраная, 1—2,5 см даўжынёй.
Жаночыя шышкі напачатку чырвоныя, пазней бурыя, блішчастыя, выцягнутыя, яйкападобныя; мужчынскія шышкі дробныя, чырвоныя або жоўта-зялёныя, 10–15 см даўжынёй і 3–4 см шырынёй; насенныя лускавіны ромбападобныя, наверсе зубчастыя.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Ценевынослівае дрэва. Расце на свежых гліністых, сугліністых і супясчаных глебах. Лесаўтваральны від у таежнай зоне Еўропы.
Шырока распаўсюджана на паўночным усходзе Еўрапейскай часткі Расіі, па ўсёй Сібіры (за выключэннем тундравых раёнаў) і далей да ўзбярэжжа Ахоцкага мора і сярэдняга цячэння Амура.
На тэорыторыі Беларусі елка еўрапейская пашырана ў паўночнай і цэнтральнай частках, дзе ўтварае яловыя лясы. На поўдні трапляецца рэдка: на Палессі вядома 32 астраўныя ўчасткі, 3 з іх у Маларыцкім і Брэсцкім раёнах, дзе расце карпацкая форма елкі еўрапейскай.
Інтрадукавана ў Паўночнай Амерыцы.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Елка адрозніваецца высокай ценевынослівасцю, марозаўстойлівая, трывае залішняе ўвільгатненне, але церпіць ад засух, позніх веснавых і ранніх восеньскіх замаразкаў, задымленасці і сухасці паветра. Цвіце елка ў маі-чэрвені, шышкі выспяваюць восенню.
Жыве 250–300, рэдка да 450 год.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Драўніна выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, цэлюлознай прамысловасці. Елка часта сустракаецца ў ахоўных насаджэннях уздоўж дарог.
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Паводле The Plant List на 2013 год, у сінаніміку віду ўваходзяць[10]:
- Abies abies (L.) Druce, nom. inval.
- Abies alpestris Brügger
- Abies carpatica (Loudon) Ravenscr.
- Abies cinerea Borkh.
- Abies clambrasiliana Lavallée
- Abies clanbrassiliana P.Lawson
- Abies coerulescens K.Koch
- Abies communis P.Lawson, nom. illeg.
- Abies conica Lavallée
- Abies cranstonii Lavallée, nom. inval.
- Abies elegans Sm. ex J.Knight
- Abies eremita K.Koch
- Abies erythrocarpa (Purk.) Nyman
- Abies excelsa (Lam.) Poir.
- Abies extrema Th.Fr.
- Abies finedonensis Gordon
- Abies gregoryana H.Low. ex Gordon
- Abies inverta R.Sm. ex Gordon
- Abies lemoniana Booth ex Gordon
- Abies medioxima C.Lawson
- Abies minima Lavallée, nom. inval.
- Abies minuta Poir.
- Abies montana Nyman
- Abies mucronata Rausch ex Carrière, nom. inval.
- Abies parvula Knight
- Abies pectinata Gilib., nom. inval.
- Abies picea Mill.
- Abies pumila Voss, nom. inval.
- Abies subarctica (Schur) Nyman
- Abies viminalis Wahlenb.
- Abies vulgaris Wender., nom. illeg.
- Picea alpestris (Brügger) Stein
- Picea cranstonii Beissn.
- Picea elegantissima Beissn.
- Picea excelsa (Lam.) Link
- Picea finedonensis Beissn.
- Picea gregoryana Beissn.
- Picea integrisquamis (Carrière) Chiov.
- Picea maxwellii Beissn.
- Picea montana Schur
- Picea remontii Beissn.
- Picea rubra A.Dietr.
- Picea subarctica Schur
- Picea velebitica Simonk. ex Kümmerle
- Picea viminalis (Alstr.) Beissn.
- Picea vulgaris Link
- Pinus abies L.
- Pinus carpatica Gordon, nom. inval.
- Pinus cinerea Röhl., nom. inval.
- Pinus clanbrassiliana Lodd., nom. inval.
- Pinus excelsa Lam. — Хвоя веймутава гімалайская[11]
- Pinus picea Du Roi, nom. illeg.
- Pinus pyramidalis Salisb., nom. illeg.
- Pinus sativa Lam.
- Pinus viminalis Alstr.
Зноскі
- ↑ Farjon, A. 2017. Picea abies. The IUCN Red List of Threatened Species 2017: e.T42318A71233492. http://dx.doi.org/10.2305/IUCN.UK.2017-2.RLTS.T42318A71233492.en. Downloaded on 20 February 2018.
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Назва Елка звычайная згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Merula merula
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- ↑ Picea abies (L.) H.Karst. is an accepted name (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and the Missouri Botanical Garden (3 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2019. Праверана 3 жніўня 2019.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз.