Стас Шурынс
Стас Шурынс | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Станіслаў Андрэевіч Шурын |
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1990 |
Месца нараджэння | |
Краіна | Латвія, Украіна |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, акцёр, аўтар-выканаўца, кампазітар, студыйны музыкант |
Гады актыўнасці | з 2006 |
Інструменты | вакал |
Жанры | Поп-рок |
Супрацоўніцтва | Канстанцін Меладзэ, Кацярына Варнава, Улад Тапалаў |
stasshurins.info | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стас Шурынс, па нараджэнні Станіслаў Андрэевіч Шурын (нар. 1 чэрвеня 1990, Рыга, Латвія) — латвійскі спявак, аўтар песень.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2006 года Стас стаў пераможцам конкурсу «Адкрываем таленты», які праводзіў Фонд кампазітара Уладзіміра Хвайніцкага. Як прыз, у Стаса з'явілася магчымасць займацца вакалам з вядомай латвійскай спявачкай Nicol і запісваць песні на студыі музычнага прадзюсарскага цэнтра ANTEX. У жніўні 2006 года Стас Шурынс стаў пераможцам у намінацыі «вакал» на міжнародным конкурсе World Stars 2006 і Grand Champion ў намінацыі «адвольны танец».
У 2009 годзе «Новы канал» абвяшчае набор ўдзельнікаў для праекту «Фабрыка зорак-3» (Фабрика звёзд). Стас Шурынс прыняў удзел у інтэрнэт-кастынгу. Паспяхова прайшоўшы яго, і ўсе іншыя этапы адбору, ён стаў паўнапраўным удзельнікам шоў. У рамках праекта Стас прадставіў дзве аўтарскія песні — «Сердце» і «Не сходи с ума» (будучыя сінглы), таксама ён выступіў сааўтарам песень іншых удзельнікаў праекта. У навагоднюю ноч было абвешчана, што пераможцам «Фабрыкі зорак-3» стаў Стас Шурынс.
У лістападзе 2011 года быў запушчаны ў ратацыю трэк «Хватит», і ўжо ў снежні была завершана работа над першым сольным альбомам спевака і кампазітара Стаса Шурынса.
У пачатку 2012 года была набрана каманда музыкантаў, працуючы з якой, Стас рыхтуецца да першага сольнага канцэрту. Дэбютны кліп на песню «Прости» выйшаў у красавіку 2012 года, а 6 ліпеня выйшаў яго першы альбом пад назвай «Раўнд 1».
У чэрвені 2012 года Шурынс выпусціў сінгл «Небо-кровь», але ён не ўваходзіць у дэбютны альбом.
Першае відэа да сінглу з другога альбома «I don't Care» быў прадстаўлены ў жніўні 2012, які патрапіў у ратацыі радыёстанцый Украіны і Расіі.
У кастрычніку 2012 года адбылася прэм'ера відэа на сінгл «I.P.O.D. (In a place of depth)», а вясной 2013 года Стас прадставіў трэк і кліп зусім у іншым стылі і характары «Take». У канцы жніўня 2013 года адбылася прэм'ера лірычнага сінгла «Ты моё» і відэа на яго, якое трапіла ў эфір прыбалтыйскіх тэлеканалаў.
У лютым 2012 года Стас Шурынс ажаніўся.
У канцы 2013 года Шурынс абвясціў пра планаваны выпуск новага альбома «Естесственный отбор».
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]2012 — «Раунд 1» | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
«Раўнд 1» — дэбютны студыйны альбом Стаса Шурынса, выдадзены ў 2012 годзе. У альбом увайшлі 12 кампазіцый, некаторыя з іх перазапісаны ў 2012 годзе і адна з песень выканана ў дуэце з Кацярынай Варнавай. Да сінглу «Прости» быў зняты відэакліп[1].
|
2013 — «Естественный отбор» | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Естественный отбор (Натуральны адбор) — другі студыйны альбом Стаса Шурынса, выдадзены 13 лістапада 2013 года. Альбом быў прэзентаваны ў Кіеўскім начным клубе «Beton». Тым жа днём адбыўся выпуск сінгла «Пока ты со мной» і прэзентацыя кліпа да яго. У альбом увайшлі 11 кампазіцый, выкананыя руская і англійская мовамі і бонусная песня «Я вярнуся» (кавер Ігара Талькова). Адрозненні ад «Раўнд 1»[правіць | правіць зыходнік]Сам спявак сцвярджае, што альбом «Натуральны адбор» яўляецца яго першым сольным альбомам.
Іншае[правіць | правіць зыходнік]Аўтар усіх кампазіцый з альбома (апроч песні «Я вярнуся») — Стас Шурынс. Дэвіз альбома — прапанова: Life, Love And Music Must Go On! (бел.: Жыццё, каханне і музыка мусяць працягвацца!). Трэкліст[правіць | правіць зыходнік]
|
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]Год | Назва | Пераклад на беларускую |
---|---|---|
2009 | «Сердце» | Сэрца |
«Не сходи с ума» | «Не схадзі з розуму» | |
2010 | «Дождь» | «Дождж» |
«Будь собой» | «Будзь сабой» | |
«Зима» | «Зіма» | |
2011 | «Давай знакомиться» | «Давай знаёміцца» |
«Хватит» | «Хопіць» | |
«Скажи мне» | «Скажы мне» | |
2012 | «Небо-кровь» | «Неба-кроў» |
«Прости» | «Прабач» | |
«I Don't Care» | «Мне усе-роўна» | |
«I.P.O.D.» | «У глыбіні» | |
2013 | «Take» | «Вазьмі» |
«Ты моё» | «Ты мае» | |
«Пока ты со мной» | «Пакуль ты са мной» | |
«Why» | «Чаму» |
Апісанне сінглаў
[правіць | правіць зыходнік]2009 — Не сходи с ума | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Не сходи с ума (Не сыходзь з розуму) — аўтарская песня, напісаная Стасам Шурынсам, якую ён прадставіў на кастынгу ў трэцім сезоне шоу «Фабрыка зорак». Таксама гэтую песню ён спяваў на адным з сваіх анлайн-выступленняў. Канцертнае відэа[2] стала першым відэа, якое з'явілася ў эфірах украінскіх і расейскіх тэлеканалаў у 2010 годзе. Быў таксама зняты відэакліп на акустычнай версіі песні.[3] У ліпені 2010 года Шурынс выканаў гэтую песню падчас конкурсу «Песни моря» у якасці госця праграмы.[4] песня была таксама прадстаўленыя на конкурсны адбор у Еўрабачанне 2010 у напярэдадні Новага 2010 года з украінскай спявачкай Эрыкай.[5] |
2012 — Прости | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
«Прости» (бел.: "Прабач") — першы сінгл Стаса Шурынса, выдадзены 2 сакавіка 2012 года. Сінгл таксама ўваходзіць у альбом Раунд 1. Да песні быў зняты відэакліп у красавіку 2012 года[6].
Відэакліп быў загружаны на youtube у 2012 годзе. Рэжысёр — Ігар Сцекаленка, аператар — Дзмітрый Ператрутаў. Відэа паказвае Стаса Шурынса ў дэпрэсіўным стане, быццам, ён страціў блізкага чалавека. Словамі «Прости меня, я был неправ» («прабач мяне, я быў не праў») спявак заахвочвае іншых людзей прасіць прабачэння ў сваіх родных. Галоўны сэнс песні — споведзь чалавека, які разумее, што жыццё іншага чалавека ўжо не вярнуць і спрабуе папрасіць у яго прабачэння. На відэа Стас Шурынс піша лісты, якія ён у канцы відэа кладзе на крыж. |
2012 — I Don't Care | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
I Don't Care (Мяне не хвалюе) — другі сінгл Стаса Шурныса, выдадзены ў 2012 годзе. Гэта быў першы англамоўны сінгл спевака. Да песьні таксама было знята відэа, рэжысёрам якога стала Ксенія Крутаголава. У ліпені 2012 года Шурынс запісаў гэты сінгл у дуэце з расійскім спеваком Уладам Тапалавым[7].
На відэа паказаны Стас Шурынс ў суправаджэнні музыкантаў. Сам кліп быў зняты на старой будоўлі. Відэа падобна да аматарскай здымкі, бо паказаны ў асноўным дзеянні музыкантаў, а не іх ігра на інструментах. Большую частку відэа займае размалеўка графіці на сценах старых будынкаў. Часам на відэа з'яўляецца пэўны малюнак, які паступова вымалёўваецца з графіці. Гэты малюнак таксама стаў адной з версій вокладкі сінгла. |
Відэакліпы
[правіць | правіць зыходнік]Год | Кліп | Рэжысёр | Альбом |
---|---|---|---|
2009 | Не сходи с ума (канцэртнае відэа) | Фабрика звёзд-3 | «Раунд 1» |
2010 | Не сходи с ума (акустык-відэа) | «Раунд 1» | |
2012 | Прости | Ігар Сцекаленка | «Раунд 1» |
2012 | I Don't Care | Ксенія Крутаголава | «Естественный отбор» |
2012 | I.P.O.D. | Ксенія Крутаголава | «Естественный отбор» |
2013 | Take | Ксенія Крутаголава | «Естественный отбор» |
2013 | Ты моё | Ксенія Крутаголава | «Естественный отбор» |
2013 | Пока ты со мной | Ксенія Крутаголава | «Естественный отбор» |
2013 | Why (адбор на Еўрабачанне 2014) | live from casting | «Естественный отбор» |