Еўзель Гаўрылавіч Гінцбург

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Еўзель Гаўрыілавіч Гінцбург
Іосіф Габрыэлавіч Гінцбург
Партрэт
Барон, фінансіст
Род дзейнасці: банкір
Дата нараджэння: 1812(1812)
Месца нараджэння: Расійская імперыя Віцебск
Дата смерці: 1878(1878)
Месца смерці: Францыя Парыж
Бацька: Gabriel-Jacob Günzburg[d]
Дзеці: Eve-Mathilde Günzburg[d] і Horace Günzburg[d]
Commons-logo.svg Еўзель Гаўрыілавіч Гінцбург на Вікісховішчы

Еўзель Гаўрылавіч Гінцбург (Восіп Гаўрылавіч Гінцбург; 1812, Віцебск — 12 студзеня 1878, Парыж) — расійскі філантроп, фінансіст, барон. Заснавальнік баронскага роду Гінцбургаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын равіна. Атрымаў традыцыйнае яўрэйскае выхаванне. Займаўся віннымі водкупамі ў Бесарабскай, Кіеўскай і Валынскай губернях. Падчас Крымскай вайны трымаў вінны водкуп у абложаным Севастопалі. У 1859 заснаваў у Санкт-Пецярбургу адзін з найбуйных у Расіі банкаў, які занёс значны ўнёсак у развіццё крэдытнага фінансавання ў Расіі. Субсідаваў будаўніцтва чыгунак, здабычу золата на Урале, Алтаі і ў Забайкаллі.

На яго ініцыятыву царскі ўрад дазволіў пабудаваць першую сінагогу ў Пецярбургу (Вялікую Харальную Сінагогу), яўрэйскую абшчыну якой ён узначальваў. У 1863 заснаваў Таварыства для распаўсюджвання асветы паміж яўрэямі ў Расіі і амаль цалкам яго субсідаваў.

У 2 жніўня 1874, услед за сваім сынам Гарацыем, атрымаў ад вялікага герцага Гесэн-Дармштацкага баронскі тытул; 19 красавіка 1875 года Аляксандр II дазволіў карыстанне гэтым тытулам у Расіі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]