Перайсці да зместу

Жадзейкі (Зэльвенскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Жадзейкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 53 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1564
Аўтамабільны код
4
СААТА
4226834019
Жадзейкі (Беларусь)
Жадзейкі
Жадзейкі
Жадзейкі (Гродзенская вобласць)
Жадзейкі
Жадзейкі

Жадзе́йкі[1] (трансліт.: Žadziejki, руск.: Жадейки) — вёска ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Крамяніцкага сельсавета.

Да 24 жніўня 1981 года вёска ўваходзіла ў склад Крамяніцкага сельсавета[2], да 25 лістапада 2004 года — у склад Ялуцавіцкага сельсавета[3].

Фіксавалася прозвішча Жадэйка (Каменка), было віленскае Жадэйкевіч.[4][5].

На думку М. Бірылы, прозвішчы Жадзейка, Жадзька паходзяць ад слова жадаць (з'яўляюцца памяншальнымі ад асновы жад, жадзь)[6]. У беларускай мове існуе суфікс назоўнікаў -ейк-а, які мае памяншальна-ласкальнае значэнне або значэнне «носьбіт працэсуальнай прыметы»[7]. Ёсць заходнеўкраінскі прозвішчны памяншальны суфікс -ейка (-ейко), які ўтвораны ад суфіксаў -ей- і -к-[8].

Ёсць літоўскія Žadeika, Žadeikis[9]. Як імя фігуруе ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод літоўскага ўпіцкага баярства: "Жадеико Номиковичъ".[10] Антрапанімічны суфікс -eik- у балцка-літоўскіх прозвішчах адзін з найбольш папулярных[11]. Было лідскае прозвішча Жад.[12] Аснова Žad- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах[13].

ГодКолькасць
1999 55
2009 53
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 ноября 2004 г. № 94 О решении вопросов административно-территориального устройства Зельвенского района Архівавана 12 снежня 2019.
  4. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-WSLV-N?cat=834470&i=869&lang=pl&cc=4166194
  5. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-V7MZ-8?i=546&cat=1712245&lang=de
  6. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 144.
  7. Беларуская граматыка. Ч. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. Мінск, 1985. С. 268, 295.
  8. Ю. К. Редько. Сучасні українські прізвища. Київ, 1966. С. 120.
  9. https://pavardes.lki.lt/?pv=ca1b67ae7e057f16a3602d181fb50180
  10. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 102.
  11. Daiva Sinkevičiūtė. Lietuvių dvikamienių asmenvardžių trumpiniai ir jų kilmės pavardės. Vilnius, 2006. С. 250.
  12. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-9XJ8?i=755&cc=4166194&cat=741862
  13. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 166.