Ялуцавіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ялуцавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Зэльвенскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ялуцавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
24 жніўня 1981
Дата скасавання 11 лютага 1972,
25 лістапада 2004
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Ялу́цавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ялуцавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 11 лютага 1972 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Крамяніцкага сельсавета.

24 жніўня 1981 года ўтвораны зноў з часткі Крамяніцкага сельсавета. 25 лістапада 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Зэльвенскага (7 населеных пунктаў: Аўдзеевічы, Вішнеўка, Забагонне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы, Сухінічы) і Крамяніцкага (11 населеных пунктаў: Дзеркачы, Жадзейкі, Звёздная, Крамяніца Горная, Крамяніца Дольная, Падгрушаны, Рэксці, Станелевічы, Тадзіно, Шавулічы, Ялуцавічы) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.