Жазэфіна Тапалі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жазэфіна Тапалі
алб.: Jozefina Topalli
Сцяг Старшыня Народнага сходу Албаніі
3 верасня 2005 — 9 верасня 2013
Папярэднік Сярвет Пялумбі
Пераемнік Ілір Мета

Нараджэнне 26 лістапада 1963(1963-11-26) (60 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, выкладчыца ўніверсітэта
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жазэфіна Чоба Тапалі (алб.: Jozefina Çoba Topalli; 26 лістапада 1963, Шкодэр) — албанскі палітык, спікер Народнага сходу Албаніі з 3 верасня 2005 па 10 верасня 2013, намеснік лідара Дэмакратычнай партыі Албаніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вывучала матэматыку і права ў Універсітэце ім. Л. Гуракучы, затым скончыла аспірантуру па міжнародных адносінах у Універсітэце Падуі. У 2010 годзе яна атрымала ступень доктара філасофіі ва Універсітэце Тыраны з дысертацыяй на тэму «Роля нацыянальнага парламента ў працэсе еўрапейскай інтэграцыі краіны». Яна валодае анлійскай, рускай, французскіай і італьянскай мовамі.

Пасля заканчэння вучобы яна ўладкавалася на працу ў Інстытут даследаванні кукурузы ў Шкодэры, а затым — у мясцовую гандлёва-прамысловую палату. У 19951996 гг. выкладала ва Універсітэце ім. Л. Гуракучы ў Шкодэры. У 90-х г. яна далучылася да Дэмакратычнай партыі Албаніі, у 2000 годзе стала намеснікам яе лідара.

На выбарах 1996 года ўпершыню атрымала мандат дэпутата парламента, працавала ў Камітэце па прававых і канстытуцыйных пытаннях. У верасні 2005 года абрана старшынёй парламента. Гэта самая высокая пасада ў краіне, якую калі-небудзь жанчына займала ў Албаніі.

Пасля выбараў у 2009 годзе быў пераабрана старшынёй парламента.

У 2010 была ўзнагароджана Міжземнаморскай прэміяй за яе працу ў інтарэсах свету.

У 2012 Жазэфіна Тапалі актыўна ўдзельнічала у адзначэнні 100-гадовага юбілею незалежнасці і 61-й гадавіны расправы таталітарнага рэжыму над прадстаўнікамі албанскай інтэлігенцыі  (руск.)[1][2].

Замужам, мае дваіх дзяцей (сын і дачка).

Зноскі

Спасылка[правіць | правіць зыходнік]