Жак Дэмі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жак Дэмі
Jacques Demy
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1931(1931-06-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 кастрычніка 1990(1990-10-27)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Flag of France.svg Францыя
Жонка Аньес Варда
Дзеці Mathieu Demy[d] і Rosalie Varda[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, dialogue writer, паэт-песеннік, кінапрадзюсар, акцёр
Кар’ера 19551988
Узнагароды
IMDb ID 0218840
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жак Дэмі (фр. Jacques Demy; 5 чэрвеня 1931, Паншато, Луара Атлантычная, Францыя - 27 кастрычніка 1990, Парыж, Іль-дэ-Франс, Францыя) — французскі кінарэжысёр, прадстаўнік «Новай хвалі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў правінцыйным гарадку на атлантычным узбярэжжы, што пасля знайшло адлюстраванне ў многіх яго фільмах.

Дэмі вядомы як аўтар музычных фільмаў. Найбольш вядомыя тры яго ранніх карціны — поўнаметражны дэбют «Лола» (1961) з Анук Эме у галоўнай ролі, «Заліў анёлаў» (1963) з Жанай Мора і «Шэрбурскія парасоны» (1964) з Катрын Дэнёў. Усе тры фільмы былі музычнымі. Некаторыя з песень, напісаных кампазітарам Мішэлем Легранам, сталі шырока вядомыя. Самым паспяховым фільмам з гэтых трох сталі «Шэрбурскія парасоны». Першы каляровы фільм Дэмі (да гэтага рэжысёр працаваў з аператарам Раулем Кутарам, які здымаў на чорна-белую плёнку) прынёс яму «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю і чатыры намінацыі на «Оскар».

У 1969 годзе Дэмі паставіў у ЗША свой першы англамоўны фільм — «Атэлье мадэляў», а следам за гэтым, зноў у Францыі, — «Асліную шкуру» па казцы Шарля Перо. У далейшым Дэмі працаваў як у Францыі, так і ў ЗША, але яго пазнейшыя фільмы не мелі такога ж поспеху, як раннія стужкі.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Jacques Demy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Jacques Demy // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.theyshootpictures.com/demyjacques.htm
  5. http://www.pariscine.com/en/name/27455
  6. Fichier des personnes décédées
  7. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #120015560 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  8. http://moviecitynews.com/2011/12/review-daguerreotypes/
  9. http://derekwinnert.com/the-young-girls-of-rochefort-les-demoiselles-de-rochefort-1967-catherine-deneuve-francoise-dorleac-gene-kelly-george-chakiris-classic-movie-review-1946/

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.349

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]