Аньес Варда
Аньес Варда | |
---|---|
фр.: Agnès Varda | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 мая 1928[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 2019[6][7][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Жак Дэмі |
Дзеці | Mathieu Demy[d] і Rosalie Varda[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() прэмія «Сезар» за выдатныя заслугі ў кінематографе[d] (2001) Los Angeles Film Critics Association Award for Best Foreign Language Film[d] (1986) National Society of Film Critics Award for Best Non-Fiction Film[d] (2001) National Society of Film Critics Award for Best Non-Fiction Film[d] (2009) ганаровы доктар Гётэбаргскага ўніверсітэта[d] (24 кастрычніка 2008) прэмія «Оскар» за выбітныя заслугі ў кінематографе[d] (11 лістапада 2017) Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні (2014) |
IMDb | nm0889513 |
cine-tamaris.com/agnes-v… | |
![]() |
Анье́с Варда́, імя пры нараджэнні Арле́т Варда́ (фр.: Agnès Varda, Arlette Varda; 30 мая 1928, Іксель, Брусель, Бельгія — 29 сакавіка 2019, Парыж, Францыя) — французскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар мастацкага і дакументальнага кіно, а таксама вядомы фатограф.
Кінематаграфічны стыль Варда адрозніваюць дакументальны рэалізм, цікавасць да сацыяльных пытанняў і тэмы фемінізму, а таксама ярка выражаны эксперыментальны падыход. Па словах крытыка Элісан Сміт, кар’ера Аньес Варда — гэта важны і часта недаацэньваемы голас у сучасным французскім кіно. Яе праца апярэдзіла з’яўленне Новай хвалі, а фільм 1955 года «Пуэнт-курт» змяшчае шматлікія характэрныя для гэтага руху элементы, дзякуючы якім ён стаў вядомым[11]. Нягледзячы на цесную сувязь з Французскай новай хваляй, больш дакладна будзе сказаць, што Варда належыць да роднаснай Новай хвалі групе кінарэжысёраў Левага берага. Гэтую групу адрознівала «любоў да багемнага жыцця, высокая ступень уцягнутасці ў літаратуру і пластычныя мастацтвы, і як вынік, цікавасць да эксперыментальнага кінематографу, а таксама атаясамліванне з левай палітыкай»[12]. Вядучымі рэжысёрамі Групы Левага берага былі Крыс Маркер, Ален Рэнэ і сама Аньес Варда[12], да яе прымыкалі Жан-П’ер Мельвіль, Ален Роб-Грые і Маргерыт Дзюрас[13], а таксама прадстаўнікі літаратурнага руху Новы раман.
За свою працу ў кіно Варда была ўдастоена Сярэбранага мядзведзя Берлінскага кінафестывалю (за фільм «Шчасце»), Залатога льва Венецыянскага фестывалю (за фільм «Без даху, па-за законам»), двух прэмій Сезар за дакументальныя працы і ганаровага Сезара ў 2001 годзе. У 2015 годзе на Канскім кінафестывалі была удастоена Ганаровай «Залатой пальмавай галіны». Уладальніца ганаровай прэміі «Оскар» за ўклад у кінамастацтва.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Agnes Varda
- ↑ Agnès Varda // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Agnes Varda // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.oxfordbibliographies.com/view/document/obo-9780199791286/obo-9780199791286-0004.xml
- ↑ http://www.egs.edu/faculty/agnes-varda/biography/
- ↑ https://france3-regions.francetvinfo.fr/provence-alpes-cote-d-azur/alpes-maritimes/cannes/cineaste-agnes-varda-habituee-du-festival-cannes-est-decedee-age-90-ans-1646712.html
- ↑ Who's Who in France — Paris: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908 Праверана 29 сакавіка 2019.
- ↑ Agnes Varda // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/2009/07/24/movies/24movies.html — The New York Times.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Alison Smith. «Agnes Varda», 1998
- ↑ 12,0 12,1 Robert Farmer. Marker, Resnais, Varda: Remembering the Left Bank Group (англ.) . senses of cinema (Верасень 2009). Праверана 30 сакавіка 2019.
- ↑ Donato Totaro. Hiroshima Mon Amour (DVD Review) (англ.) . Offscreen (Жнівень 2003). Праверана 30 сакавіка 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Alison Smith. Agnes Varda. — Manchester University Press, 1998. — 213 p. — (French Film Directors).
- Асобы
- Нарадзіліся 30 мая
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Ікселі
- Памерлі 29 сакавіка
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манпарнас
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты леў»
- Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»
- Кінарэжысёры Францыі
- Сцэнарысты Францыі
- Кінапрадзюсары Францыі
- Фатографы Францыі
- Лаўрэаты прэміі «Сезар»