Жалезная зорка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Жалезная зорка — гіпатэтычны тып зоркі, якая можа ўзнікнуць ў Сусвеце за час каля 101500 гадоў (несувымерна больш, чым сучасны ўзрост Сусвету - каля 1,4·1010 гадоў). Мяркуецца, што падобная зорка можа сфармавацца за кошт халоднага нуклеасінтэзу, які ідзе шляхам квантавага тунэлявання, у выніку якога лёгкія ядры ператвараюцца ў ядро найбольш стабільнага з усіх ядраў ізатопа жалеза 56Fe. Элементы, больш цяжкія, чым жалеза, таксама ператвараюцца ў апошні шляхам радыеактыўнага распаду з выпраменьваннем альфа-часціц. Утварэнне такіх зорак магчыма толькі ў выпадку, калі пратон не распадаецца.