Жоўты карлік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сонца, тыповы прыклад зоркі класа GV

Жоўты карлік — тып невялікіх зорак галоўнай паслядоўнасці, якія маюць масу ад 0,8 да 1,2 масы Сонца і тэмпературу паверхні 5000-6000 K. Па выніках фотаметрыі яны маюць жоўты колер, хоць суб'ектыўна іх колер ўспрымаецца чалавекам як найбольш чысты белы (больш гарачыя зоркі будуць успрымацца чалавекам як блакітнаватыя або блакітныя). Асноўнай крыніцай іх энергіі з'яўляецца тэрмаядзерны сінтэз гелію з вадародам. Самым вядомым жоўтым карлікам з'яўляецца Сонца. Іншыя вядомыя зоркі: Эпсілон Эрыдана, Альфа Цэнтаўра А, Альфа Паўночнай Кароны В, Тау Кіта.

Тэмпература паверхні жоўтых карлікаў складае 5000-6000 K, іх спектральныя класы G0V-G9V. Характарыстыка спектру: лініі H і K кальцыю інтэнсіўныя; лінія 4226 Ǻ і лінія жалеза даволі інтэнсіўныя; шматлікія лініі металаў; лініі вадароду слабеюць да класа K; інтэнсіўная паласа G.

Час жыцця жоўтага карліка складае ў сярэднім 10 мільярдаў гадоў. Пасля таго, як згарае ўвесь запас вадароду, зорка ў шмат разоў павялічваецца ў памеры і ператвараецца ў чырвоны гігант. Прыкладам такога тыпу зорак можа служыць Альдэбаран. Чырвоны гігант выкідвае вонкавыя пласты газу, утвараючы тым самым планетарныя туманнасці, а ядро калапсуе ў маленькі, шчыльны белы карлік.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]