Жамайце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жамайце, Юлія Бянюшавічуце-Жыманцене
Žemaitė, Julija Beniuševičiūtė-Žymantienė
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Жамайце
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1845(1845-06-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1921(1921-12-07)[1] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Жанр рэалізм
Мова твораў літоўская мова
Дэбют 1894
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жама́йце (літ.: Žemaitė, сапраўднае імя: Юлія Бянюшавічу́це-Жыманцене, літ.: Julija Beniuševičiūtė-Žymantienė; 23 мая (4 чэрвеня1845, паводле іншых звестках 31 (19) мая[2] або 12 чэрвеня (31 мая)[3], маёнтак Буканты, каля горада Плунгяны, Жамойць, цяпер Літва — 7 снежня 1921, Мар’ямпаль, Літва) — літоўская пісьменніца, драматургіня, асветніца. Адна з галоўных удзельніц Літоўскага нацыянальнага Адраджэння ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіла са збяднелай шляхты. З 1864 года працавала нянькай і пакаёўкай. У 1865 годзе пабралася шлюбам з былым прыгоннікам Лаўрынасам Жымантасам. Трыццаць год з мужам займалася сельскай гаспадаркай. Нарадзіла сем дзяцей. Толькі напярэдадні Першай сусветнай вайны пераехала ў Вільню, дзе актыўна ўдзельнічала ў камітэце па дапамозе ўцекачам. З 1913 па 1915 гады рэдагавала газету «Жамойцкае жыццё» (Lietuvos žinias). У 1916 годзе паехала ў ЗША для збору грошай на дапамогу пацярпелым у вайне. Вярнулася ў Літву і ў 1921 годзе памерла ад пнеўманіі ў Мар’ямпалі[4].

Псеўданім[правіць | правіць зыходнік]

Псеўданім Жамайце ўзнік дзякуючы мовазнаўцу Ёнасу Яблонскісу. У 1894 годзе пад уплывам пісьменніка Повіласа Вышынскіса Юлія Жыманцене напісала першае апавяданне «Сватанне», якое даслалі Ё. Яблонскісу і Г. Пяткявічайце-Біце. Яны надрукавалі яго пад іншай назвай — «Восеньскі вечар» (літ.: Rudens vakaras) у Літоўскім календары 1895 года. Па прапанове Ё. Яблонскіса рэдакцыя падпісала твор імем Жамайце (то бок жамойтка, жмудзінка), бо апавяданне было напісана на жамойцкай гаворцы[5]. Так мянушка стала псеўданімам пісьменніцы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пакінула больш за 350 твораў (аповесці, апавяданні, нарысы, п’есы і артыкулы)[6]. належала да рэалістычнай літаратурнай плыні. Крытыкавала апалячаных літоўцаў, рэлігійнікаў, царскую ўладу і Думу, за што ў 1915 годзе на два тыдні трапіла ў турму Лукішкі. Шмат пісала ў падтрымку жаночай эмансіпацыі. Шмат увагі надавала апісанню жыцця жанчыны. У творах пераважаюць негатыўныя жыццёвыя апісанні, апавяданні эпічныя, іранічныя[7].

Па-беларуску некалькі апавяданняў («За зачыненымі аканіцамі» і «Верны пёс») пісьменніцы ў перакладзе У. Гарбацкага публікаваліся ў 2021 годзе ў «Новым Часе»[8].

Спіс твораў[правіць | правіць зыходнік]

Апавяданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Laimė nutekėjimo (1896—1898)
  • Marti (1896)
  • Petras Kurmelis (1896—1898)
  • Topylis (1897)
  • Neturėjo geros motynos (1895)
  • Sutkai (1891)
  • Sučiuptas velnias (1898)
  • Paveikslai (1899—1901)

П’есы[правіць | правіць зыходнік]

  • Trys mylimos (1897)
  • Piršlybos (1898)
  • Mūsų gerasis (1899)
  • Valsčiaus sūde (1900)

Зноскі

  1. а б Žemaitė // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. Довейка, К.. Жемайте. Краткая литературная энциклопедия. ФЭБ. Праверана 15 снежня 2016.
  3. Довейка, К.. Жемайте. Большая советская энциклопедия. Праверана 15 снежня 2016.
  4. Rasa Gečienė, Ugningos prigimties Žemaitė anksti ištekėjo ir pagimdė 7 vaikus, tačiau tikrą meilę pažino tik perkopusi per 60 metų, у Moteris, https://www.moteris.lt/lt/psichologija/g-58440-ugningos-prigimties-zemaite-anksti-istekejo-ir-pagimde-7-vaikus-taciau-tikra-meile-pazino-tik-perkopusi-per-60-metu
  5. Valstybinė grožinės literatūros leidykla. «Žemaitė gyvenime ir kūryboje» Vilnius, 1956 m.
  6. Viktorija Daujotytė, Žemaitė, Nuostabos laukas, http://www.xn--altiniai-4wb.info/files/literatura/LG00/Viktorija_Daujotyt%C4%97._%C5%BDemait%C4%97.LG8702A.pdf
  7. Brigita Speičytė, Žemaitė, http://www.xn--altiniai-4wb.info/index/details/1107
  8. Уладзіслаў Гарбацкі. Феміністка ў хустцы. Памяці літоўскай пісьменніцы Жамайце (недаступная спасылка). Новы час (7 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2023. Праверана 25 красавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]