Уладзіслаў Гарбацкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Уладзісла́ў Гарба́цкі (сапр. Уладзіслаў Іваноў; 1978, Віцебск) — беларускі сацыялінгвіст, палітолаг, пісьменнік і перакладчык. Адзін з першых у Беларусі даследчыкаў і публіцыстаў на тэмы, звязаныя з жыццём і гісторыяй ЛГБТК+ супольнасці. Адмысловец у галіне гендарных і ЛГБТК+ даследаванняў, гендарнай сацыялінгвістыкі, палітычнага фемінізму і гісторыіі культуры стараверства Беларусі.

Выдаў зборнік апавяданняў «Песні тралейбусных рагуляў» (2016), шэраг даследаванняў па фемінізацыі беларускай мовы і кнігу твораў Палуты Бадуновай (2018).

Уладзіслаў Гарбацкі
Уладзіслаў Гарбацкі.jpg
Дата нараджэння 1978
Месца нараджэння
Навуковая сфера сацыялінгвістыка, стараверы ў Беларусі і ЛГБТ
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ніна Баршчэўская
Сайт harbacki.eu

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Віцебску, дзесяць гадоў пражыў з бацькамі ў горадзе Радужны Ханты-Мансійскай акругі, Расія. Вярнуўся ў Беларусь у 1995 годзе, дзе да 2000 года вучыўся на франка-беларускім факультэце палітычных і адміністрацыйных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Мінску.

У 2001 годзе атрымаў магістарскую ступень у паліталогіі ў Інстытуце палітычных навук(англ.) бел. ў Страсбуры. У 2002 годзе навучаўся ў Рэймскім універсітэце на адной з першых у Францыі гендарных магістратур па спецыяльнасці дарадца/медыятр у пытаннях полу і сексуальнасці.

Ад 2007 г. выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) у Вільні, з’яўляецца лектарам паліталогіі Дэпартамента сацыяльных навук. З 2014 жыве і працуе ў Вільні.

У 2017 годзе пад кіраўніцтвам прафесаркі Ніны Баршчэўскай абараніў доктарскую дысертацыю «Фемінізацыя беларускай мовы (сацыялінгвістычны аналіз жаночых Nomina agentis у старабеларускай і сучаснай беларускай мове)» на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта[1].

Ад 2019 года адказны за дзейнасць Цэнтру гендарных даследаванняў пры ЕГУ.

У сакавіку — жніўні 2020 — стыпендыянт праграмы «Пісьменнікі ў выгнанні» Літаратурнай рэзідэнцыі ў Грацы, Аўстрыя.[2] У лістападзе 2020 стажаваўся ў пісьменніцкай рэзідэнцыі ў Малятах (Літва).[3]

Вокладка «Аб фэмінізацыі беларускай мовы: Фэмінізацыя nomina agentis і пэўных іншых катэгорыяў у сучаснай беларускай мове»

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сацыялінгвістыка[правіць | правіць зыходнік]

У мовазнаўстве працуе ў сацыялінгвістычным кірунку: даследуе і аналізуе сацыяльнае і палітычнае вымярэнне мовы і ўплыву на яе экстралінгвістычных, перадусім сацыяльна-палітычных, прычын. Асаблівы інтарэс даследчыка праяўляецца да пытанняў:

  • сацыяльнай гісторыі мовы: «Пра моўны сорам беларусаў» (2020)[4], «Як мова рэагуе на расійска-ўкраінскую вайну» (2018)[5], «Пра геній старабеларускай мовы» (2014)[6];
  • гендарнай сацыялінгвістыкі: «Аб інклюзыўнай беларускай мове» (2019)[7], «Stereotyping vulnerable groups» (2017)[8], «Аб гэтак званых „эпіцэнах“» (2012)[9];
  • моўнай палітыкі і дыяспарнай мовы: «Складаючы слоўнік беларускай дыяспарнай мовы: напрацоўкі, адкрыцці, кур’ёзы (сацыялінгвістычны аналіз дыяспарнай мовы)» (2017)[10], «Мова жыцця Зоры Кіпель» (2016)[11], «Малавядомая Зоська Верас: на мовазнаўчай ніве» (2016)[12], «Білінгвізм, інтэрферэнцыя, канвергенцыя і запазычанне: Беларуская мова ў Літве» (2013)[13], «Тарашкевіца — не толькі ідэалогія, але перадусім эстэтыка» (2013), «Беларуская дыяспарная мова і яе досвед супрацьстаяння англіцызмам, русізмам і іншым варварызмам» (2012);
  • сацыялектаў і арго: «Размаўляем пра беларускую лаянку і кляцьбоны» (2019)[14].
  • фемінізацыі беларускай мовы: гл. Кнігі

Культура старавераў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У 2002—2005 гадах разам з Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы пры Акадэміі навук Беларусі, а потым — з польскім праектам OBTA даследваў стараверскую культуру Беларусі, найперш Віцебшчыны. У 2002—2016 гадах ажыццявіў шэраг этналагічных экспедыцый па Віцебшчыне: Віцебск, Полацк, Лёзеншчына, Аршаншчына, Шуміліншчына, Браслаўшчына, Пастаўшчына, Мёршчына, — з мэтай даследвання культуры беларускіх старавераў. Вынікі экспедыцый часткова прадстаўлены ў артыкулах у перыядычных выданнях і зборніках: «Мясцовыя назвы віцебскіх старавераў» (2006)[15], «Пра беларускі ўплыў на віцебскіх старавераў» (2008)[16], «Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі, канец XІX — пачатак XXІ стагоддзя» (2010)[17], «Аб кабетах, якія „папуюць“: аб ролі і месцы жанчын у рэлігійным жыцці стараверства Віцебшчыны» (2013)[18], «Двухсэнсоўныя вобраз і роля стараверства Беларусі ў паўстанні 1863-64 гг. і ў беларускім нацыятворчым працэсе другой паловы 19-га ст. (спроба гістарычнай і этналагічнай рэканструкцыі)» (2014)[19], «Стараверы і злябы» (2018)[20].

Гісторыя франкамоўнай беларусістыкі[правіць | правіць зыходнік]

Інтарэс да тэмы франкамоўнай беларусікі праявіўся падчас навучання ў Францыі. Штуршком да даследчай дзейнасці ў дадзенай сферы стала праца ў Скарынаўскай бібліятэцы[21], дзе захаваліся рэдкія франкамоўныя матэрыялы па беларусіцы пачатку XX ст.[22][23][24][25] і друкапіс першага беларускага рамана, напісанага па-французску невядомым аўтарам[26]. У. Гарбацкі апісаў таксама ўнёсак ранніх французскіх і франкамоўных даследчыкаў, якія цікавіліся беларускімі тэмамі: Рэнэ Мартэль[27][28], Антуан Мартэль, Амбруаз Жабер,[29] — і беларускай дыяспары ў Францыі, Бельгіі і Англіі[30][31].

Фемінісцкія і ЛГБТК+ даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Да гендарных, фемінісцкіх і ЛГБТК+ даследаванняў далучыўся падчас навучання ў гендарнай магістратуры ў Францыі. Першыя артыкулы на тэму гей- і лесбі-даследаванняў апублікаваў у ARCHE на пачатку 2000-х гадоў: «Развагі аб гейскім пытанні»[32] і «Пераадоленне гамафобіі»[33]. Рэгулярна публікуе артыкулы і агляды на фемінісцкую і гендарную тэмы ў іншых беларускіх СМІ: Радыё Свабода, «Новы час», Makeout.

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя літратурныя творы публікаваліся ў «Нашай Ніве» і ARCHE. Пазней — у газеце «Новы час» і інтэрнэт-часопісе «ПрайдзіСвет».

Пісьменнік збольшага працуе ў стылі аўтабіяграфічнай сацыяльнай ці сацыялагічнай прозы: робіць акцэнт на прыватнай, інтымнай гісторыі, якая дапамагае выкрываць калектыўную гісторыю і памяць.

Першы зборнік прозы выдаў у 2016 годзе — «Песні тралейбусных рагуляў». Ён быў названы першым у беларускай літаратуры творам гей-прозы[34]. Брытанскі даследчык беларускай літаратуры Арнольд Макмілін так ахарактарызаваў зборнік:

«Гэты смелы і вельмі чытэльны дэбютны зборнік прозы пераказвае ў розных формах і інтымных дэталях досведы Адрознага ў варожым яму асяроддзі. Пра тры плыні, што ахопліваюць дарослае жыццё аўтара, ён апавядае мовай казачных гісторый: глыбокую веру ў беларускую мову, усведамленне і гонар за сваю гейскасць, і перакананасць у тым, што рэлігія — толькі міф. Элегантна напісаная сучаснай беларускай мовай і шчодра запраўленая дыялектызмамі, гэтая кніга паўстае як песня і свята роднаму Віцебску. Кранальныя, захапляльныя і, часта, брутальна-рэалістычныя тэксты атрымаліся цудоўным, глыбока асабістым дэбютам».

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

У. Гарбацкі перакладае навуковыя і мастацкія тэксты з французскай, украінскай, літоўскай, рускай і славенскай моў. Спецыялізуецца на перакладах франкамоўных аўтараў і аўтарак: Жорж Экгаўт, Сімона дэ Бавуар[35], Ані Эрно, Рэймон Арон[36], Эрык Нёвё[37], Маргерыт Юрсенар, Вілье дэ ліль-Адан. Таксама перакладае паэзію з літоўскай (Гедрэ Казлаўскайце,[38] Нерынга Дангвідзе) і славенскай (Ураш Прах)[39] моў.

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Аб фэмінізацыі беларускай мовы: Фэмінізацыя nomina agentis і пэўных іншых катэгорыяў у сучаснай беларускай мове. Эсэ / Уладзіслаў Гарбацкі. — Leicester: belarusians.co.uk, 2012. — ISBN 978-0-9567951-0-6.
  • Песьні тралейбусных рагуляў: Казкі і проза жыцьця / Уладзь Гарбацкі. — Leicester: belarusians.co.uk, 2016. — ISBN: 978-0-9567951-4-4 (друк) і 978-0-9567951-5-1 (электронная).
  • Гід па фэмінізацыі беларускай мовы (Nomina agentis і некаторых іншых асабовых намінацыяў) / Уладзіслаў Гарбацкі. — London: belarusians.co.uk, 2016. — ISBN: 978-0-9567951-6-8 (друк) і 978-0-9567951-7-5 (электронная).
  • Творы / Палута Бадунова. [Прадмова і ўкладаньне: Уладзіслаў Гарбацкі]. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2018. — ISBN: 978-9955-578-19-2 (друк) і 978-9955-578-18-5 (электронная).
  • Фэмінізацыя беларускай мовы. Сацыялінгвістычнае дасьледваньне. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2019. — ISBN: 978-9955-578-21-5.

Зноскі

  1. Лектар ЕГУ Уладзіслаў Іваноў атрымаў ступень доктара навук. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (10 лістапада 2017).
  2. Uladzislaŭ Ivanoŭ. The Kulturvermittlung Steiermark - Kunstpädagogisches Institut Graz.
  3. Д-р Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у міжнароднай літаратурнай рэзідэнцыі ў Малятах. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (5 снежня 2020).
  4. Уладзіслаў Іваноў Моўны сорам беларусаў (сацыялінгвістычны аналіз). Acta Albaruthenica, 20, стар. 169-183. Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego (30 лістапада 2020).
  5. Уладзіслаў Іваноў Як мова рэагуе на расійска-ўкраінскую вайну (паліталагічныя і сацыялінгвістычныя заўвагі). The Ideology and Politics Journal, 3(11). Foundation for Good Politics (30 лістапада 2018).
  6. Уладзіслаў Гарбацкі Пра геній старабеларускай мовы. ARCHE (8 студзеня 2014).
  7. Уладзіслаў іваноў Аб інклюзыўнай беларускай мове. Acta Albaruthenica, 19, стар. 231-240. Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego (30 лістапада 2019).
  8. Неабходна задаць archiveurl= і archivedate= для шаблона {{cite web}}. Uladzislau Ivanou Stereotyping Vulnerable Groups(англ.) . Stavros Assimakopoulos, Fabienne H. Baider, Sharon Millar. Online Hate Speech in the European Union: A Discourse-Analytic Perspective. Стар. 29-32. Springer (30 лістапада 2017).
  9. Уладзіслаў Гарбацкі Аб гэтак званых “эпіцэнах”. ARCHE (17 ліпеня 2012).
  10. У. Іваноў. Складаючы слоўнік беларускай дыяспарнай мовы: напрацоўкі, адкрыцці, кур'ёзы (сацыялінгвістычны аналіз дыяспарнай мовы) // Запісы БІНіМ. — Нью-Ёрк-Мінск, 2017. — Т. 39. — С. 428-433.
  11. Уладзіслаў Гарбацкі Мова жыцця Зоры Кіпель. Новы час (23 красавіка 2016).
  12. • У. Гарбацкі. Малавядомая Зоська Верас: на мовазнаўчай ніве // Да гісторыі беларускай дыяспары. — Мінск, 2016. — Т. 2. — С. 30-36.
  13. Уладзіслаў Гарбацкі Білінгвізм, інтэрферэнцыя, канвергенцыя і запазычанне: Беларуская мова ў Літве. ARCHE (19 красавіка 2013).
  14. Размаўляем пра беларускую лаянку і кляцьбоны. Onliner (17 сакавіка 2019).
  15. Іваноў, У. Мясцовыя назвы Віцебскіх старавераў // Роднае слова. — 2006. — № 12 (228). — С. 31.
  16. Іваноў, У. Пра беларускі ўплыў на віцебскіх старавераў // Палітычная сфера. — 2008. — № 10. — С. 102–107.
  17. Іваноў, У. Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі, канец XІX — пачатак XXІ стагоддзя // Палітычная сфера. — 2010. — № 14. — С. 195–210.
  18. Іваноў, У. Аб кабетах, якія «папуюць»: аб ролі і месцы жанчын у рэлігійным жыцці стараверства Віцебшчыны // Женщины в политике: новые подходы к политическому. Феминистский образовательный альманах.. — 2013. — В. 2. Личное как политическое. — С. 31–37.
  19. Іваноў, У. Двухсэнсоўныя вобраз і роля стараверства Беларусі ў паўстанні 1863–64 гг. і ў беларускім нацыятворчым працэсе другой паловы 19-га ст. (спроба гістарычнай і этналагічнай рэканструкцыі) // Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі, Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, Лондан, 27–29 сакавіка 2014 / Смалянчук Алесь, Дынглі Джым. — Мінск: Зміцер Колас, 2015. — P. 58–72. — ISBN 978-985-6992-67-7.
  20. Іваноў, У. Стараверы і злябы // Наша гісторыя. — 2018. — № 1. — С. 64–67. — ISSN 2617-2305.
  21. Ігар Іваноў “Беларуская бібліятэка ў Лондане яшчэ дапаможа адкрыць невядомыя пласты берусазнаўства”. Блёг. Беларуская бібліятэка і музей імя Франьцішка Скарыны (7 кастрычніка 2015).
  22. Уладзіслаў Гарбацкі Франкамоўная беларусіка лонданскай Скарынаўкі. Новы час (30 студзеня 2018).
  23. Уладзіслаў Гарбацкі Што пісала французская прэса пра БНР і «беларутэнскае пытанне»?. Новы час (24 сакавіка 2018).
  24. Уладзіслаў Гарбацкі «Крык народаў». Новы час (5 чэрвеня 2019).
  25. Уладзіслаў Гарбацкі Федэрацыйны пакт паміж Мінскам і Масквой. Новы час (26 студзеня 2019).
  26. Уладзіслаў Гарбацкі Таямніцы лонданскай Скарынаўкі: «Жан і Жак, альбо Падроблены рай». Новы час (6 верасня 2015).
  27. Уладзіслаў Гарбацкі На золку французскай беларусікі: Рэнэ Мартэль. Блёг. Беларуская бібліятэка і музей імя Франьцішка Скарыны (30/03/2016).
  28. Уладзіслаў Гарбацкі На золку французскай беларусікі: Рэнэ Мартэль. Новы час (27 сакавіка 2016).
  29. Уладзіслаў Гарбацкі https://novychas.by/asoba/belaruski-ruh-i-polszcza-scislaja-historyja-bel. Новы час (3 ліпеня 2016).
  30. Уладзіслаў Гарбацкі Забыты змагар франкамоўнай беларусікі. Новы час (28 ліпеня 2017).
  31. Уладзіслаў Гарбацкі Невядомая спадчына: этналагіня Ніна Абрамчык. Новы час (17 мая 2018).
  32. Уладзь Гарбацкі Развагі аб гейскім пытанні // ARCHE. — 2002. — № 3(23).
  33. Уладзіслаў Гарбацкі Пераадоленне гамафобіі // ARCHE. — 2003. — № 2(25).
  34. Уладзь Гарбацкі Першая кніга гей-прозы па-беларуску (слова ад аўтара). Makeout (24 мая 2016).
  35. Сімона дэ Бавуар Другі пол (Le deuxième sexe). Фрагмент з кнігі. ПрайдзіСвет №21 (30 лістапада 2020).
  36. Рэймон Арон Дэмакратыя і Таталітарызм (урыўкі з эсэ) // А. Казакевіч (нав. рэд.) Палітычная навука. Анталогія класічных тэкстаў: Пераклад з англійскай, французскай, нямецкай. — Мінск–Вільня: Палітычная сфера, 2012. — ISBN 978-609-95427-0-6.
  37. Эрык Нёвё. Сацыялогія сацыяльных рухаў = Érik Neveu, Sociologie des mouvements sociaux / У. Іваноў (пер. з французскай). — Мінск: Прапілеі, 2010. — 150 с. — ISBN 978-985-6329-85-5.
  38. Гедрэ Казлаўскайтэ Размаўляць на забытых мовах. ПрайдзіСвет №21 (30 лістапада 2020).
  39. Уладзь Гарбацкі Сціпласць меншасцей (знаёмства з паэзіяй Ураша Праха). Makeout (23 снежня 2020).