Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон
| Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон | |
|---|---|
| фр.: Jeanne-Marie Leprince de Beaumont | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | фр.: Marie-Barbe Leprince |
| Дата нараджэння | 26 красавіка 1711[1][2][…] |
| Месца нараджэння | Руан |
| Дата смерці | 6 снежня 1776[3][4][…] (65 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Jean-Baptiste Nicolas Leprince[d] |
| Дзеці | Elisabeth Charlotte Leprince de Beaumont[d] |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | журналістка, пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, збіральнік народных казак, рэдактар, раманіст, writer of tales |
| Кірунак | дзіцячая літаратура |
| Мова твораў | французская |
Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон (фр.: Jeanne-Marie Leprince de Beaumont, народжаная Vaimboult, 26 красавіка 1711, Руан — 8 верасня 1780, Шавано) — французская пісьменніца і педагог, прабабуля Праспера Мерымэ[6].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Руане, рана страціла маці. Працавала гувернанткай, пісала школьныя падручнікі. У эпоху Асветніцтва распрацаваная ёй сістэма выхавання карысталася вялікай папулярнасцю.
Першы раз выйшла замуж няўдала і развялася праз два гады, пакінуўшы прозвішча мужа.
У 1746 годзе з’ехала ў Англію, дзе таксама працавала гувернанткай. Там выйшла замуж другі раз і нарадзіла шасцёра дзяцей. Пражыўшы ў Англіі 17 гадоў, Лепрэнс дэ Бамон пакінула краіну і рэшту жыцця правяла ў Савоі.
Першы апублікаваны твор пісьменніцы — дыдактычны раман «Трыумф праўды» (Le Triomphe de la vérité, 1748). Найбольшую вядомасць Лепрэнс дэ Бамон прынеслі яе казкі, сярод якіх самая знакамітая — апрацоўка «Прыгажуні і Пачвары» (La Belle et la Bête, 1757).
Упершыню казка, што асноўнымі сюжэтнымі лініямі нагадвае «Прыгажуню і Пачвару», з’явілася ў зборніку італьянскага пісьменніка Джавані Франчэска Страпаролы «Прыемныя ночы». Першае французскае выданне казкі ажыццявіла Габрыэль-Сюзана Барбот дэ Вільнёў у 1740 годзе. Лепрэнс дэ Бамон моцна перапрацавала казку, і яе варыянт зрабіўся вядомы ва ўсім свеце. Казка неаднаразова экранізавалася (адна з самых вядомых экранізацыяў — фільм Жана Както з той самай назвай), паводле яе ставіліся балеты і мюзіклы, ствараліся мультфільмы.
Зноскі
- ↑ Jeanne-Marie Leprince de Beaumont // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jeanne-Marie LEPRINCE DE BEAUMONT // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б burial record — 1776. — С. 190. Праверана 14 сакавіка 2021.
- ↑ Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537. Праверана 20 лістапада 2022.
- ↑ https://archives.yonne.fr/ark:/56431/vta5346dce80c0a8/daogrp/0/190?id=https%3A%2F%2Farchives.yonne.fr%2Fark%3A%2F56431%2Fvta5346dce80c0a8%2Fcanvas%2F0%2F190&vx=2761.2&vy=-1032.31&vr=0&vz=6.72877
- ↑ ЛЮБЯЩЕЕ СЕРДЦЕ ИСПОЛНИЛОСЬ 200 ЛЕТ СО ДНЯ РОЖДЕНИЯ ПРОСПЕРА МЕРИМЕ. Леонид ПОРИЦКИЙ
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон у Вікіцытатніку | |
| Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон у Вікікрыніцах | |
| Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон на Вікісховішчы |