Жан Както

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жан Както
Jean Cocteau
Portrait of Jean Cocteau.jpg
Дата нараджэння:

5 ліпеня 1889(1889-07-05)[1][2][3][4][5][6][7]

Месца нараджэння:

Мезон-Лафіт[d], дэпартамент Івелін, рэгіён Іль-дэ-Франс, Францыя[8]

Дата смерці:

11 кастрычніка 1963(1963-10-11)[8][2][3][4][5][6] (74 гады)

Месца смерці:

Мілі-ла-Фарэ[d], дэпартамент Сена і Уаза[d], Францыя

Грамадзянства:

Францыя

Дзеці:

Edouard Dermit[d]

Адукацыя:

ліцэй Кандарсэ

Прафесія:

мастак, драматург, кінарэжысёр, паэт, харэограф, ілюстратар, раманіст, сцэнарыст, кампазітар, лібрэтыст, акцёр, акцёр агучвання, дызайнер паштовых марак

Кірунак:

драма і трагедыя

Узнагароды:
IMDb:

ID 0168413

jeancocteau.net
Commons-logo.svg Жан Както на ВікіСховішчы

Жан Мары́с Эжэн Клеман Както (фр.: Jean Maurice Eugène Clément Cocteau; 5 ліпеня 1889, Мезон-Лафіт, Францыя — 11 кастрычніка 1963, Мілі-ла-Фарэ, Францыя) — французскі пісьменнік, мастак і рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын адваката і мастака-аматара, які скончыў жыццё самагубствам, калі сыну было 9 гадоў. Не атрымаў сістэматычнай адукацыі. З сярэдзіны 1910-х гадоў увайшоў у мастацкія колы Парыжа, пазнаёміўся з Марселем Прустам, Андрэ Жыдам, Сяргеем Дзягілевым, Пабла Пікаса, Эрыкам Саці і іншымі, аказаў уплыў на Сюррэалізм (затым увайшоў у канфлікт з А. Брэтонам), пазней зблізіўся з Жанам Марэ і Эдзіт Піяф. Быў з’яднаны шматгадовым творчым і любоўным саюзам з акцёрам Жанам Марэ, з якім пражыў разам каля 25 гадоў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў паэтычным зборнікам «Лямпа Аладзіна», у якім выявіўся прыхільнікам і паслядоўнікам сімвалізму і імпрэсіянізму, а таксама так званай салоннай паэзіі. Неўзабаве рэзка мяняе погляды і паэтычныя арыентыры. Стратэгіі стварэння моды і кідання яе ў пошуках новага яшчэ да таго, як моду падхапілі іншыя, Както прытрымліваўся ўсё жыццё. Ад эксперыментальных і наватарскіх прац у галіне тэатру і літаратуры ў 1910-я гады (балет «Парад», опера-буф «Маладыя на Эйфелевай вежы», раман «Патамак») у 1920-я звяртаецца да строга класічнай паэтыкі. Адзін з пачынальнікаў французскага і еўрапейскага міфалагічнага тэатру (п’есы «Арфей», «Пякельная машына») і рэфарматар тэатру 1930-40-х («Цяжкія бацькі», «Святарныя монстры»), адзін з заснавальнікаў паэтычнага кінематографу («Кроў паэта», «Двухгаловы арол», «Вечнае вяртанне», «Арфей», «Тэстамент Арфея» і інш.). Ва ўсіх відах мастацтва Жан Както выявіўся, паводле азначэння Ігара Стравінскага, «наватарам высокага рангу».[9]

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118521349 // Общий нормативный контроль (GND) — 2012—2016.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. 3,0 3,1 Jean Cocteau
  4. 4,0 4,1 Jean Cocteau — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3
  5. 5,0 5,1 (unspecified title)
  6. 6,0 6,1 Internet Broadway Database — 2000.
  7. Nationalencyklopedin — 1999.
  8. 8,0 8,1 Кокто Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  9. prajdzisvet.org

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Aschengreen E. Jean Cocteau and the dance. Kobenhavn, 1986.
  • Brosse J. Cocteau. P.,1970
  • Brown F. An impersonation of angels. A biography of Jean Cocteau. NY, 1968.
  • Crosland M. Jean Cocteau; a biography. New York: Knopf, 1956.
  • Evans A.B. Jean Cocteau and his films of Orfic identity. Philadelphia, 1977.
  • Fowlie W. Jean Cocteau: the history of a poet’s age. Bloomington: Indiana UP, 1966
  • Fraigneau A. Cocteau par lui-même. P., 1957
  • Kihm J.-J. Jean Cocteau. P., 1960
  • Lange M. Cocteau: Prince sans royaume. Paris: J.-C. Lattès, 1989
  • Mourgue G. Cocteau.P.,1990
  • Oxenhandler N. Scandal & parade: the theater of Jean Cocteau. New Brunswick: Rutgers UP, 1957.
  • Sprigge E. and Kihm J.-J. Jean Cocteau. NY, 1968.
  • Steegmuller F. Cocteau. A biography. Boston-Toronto, 1970.
  • Touzot J. Jean Cocteau. Lyon: Manufacture, 1989
  • Caizergues P. Jean Cocteau, quarante ans après: 1963—2003. Montpellier: Centre d'étude du XXe siècle, Université Paul-Valéry, Montpellier III; Paris: Centre Pompidou, 2005
  • Jemma-Jejcic M. Jean Cocteau ou l'énigme du désir. Ce que le poète apprend au psychanalyste. Ramonville Saint-Agne: Editions Eres, 2006